Бакунскі сельсавет (Пружанскі раён)
Баку́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бакуны.
Бакунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бакуны |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 5 жніўня 1974 |
Дата скасавання |
12 жніўня 1957, 18 лістапада 2005 |
Насельніцтва |
|
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бакуны. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ткачоўскага сельсавета, у склад сельсавета з Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзена вёска Млынок[1]. 12 жніўня 1957 года сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ткачы, сельсавет перайменаваны ў Ткачоўскі[2].
5 жніўня 1974 года Ткачоўскі сельсавет перайменаваны ў Бакунскі[3]. 18 лістапада 2005 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лінаўскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак: Араб’і, Бакуны, Вінец, Занявічы, Концыкі, Кутнявічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі і Ткачы.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 12 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 18 ноября 2005 г. № 190 Об изменениях административно-территориального устройства Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 7 студзеня 2019.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.