Бакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Ба́кштаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бакшты.
Бакштаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 44 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Бакшты |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 898 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забярэжскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даўнарскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1530 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы, 1,0 % — палякі, 0,8 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 898 чалавек[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.