Бакшты (Іўеўскі раён)
Ба́кшты[1] (трансліт.: Bakšty, руск.: Бакшты) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бакштаўскага сельсавета. Насельніцтва 827 чал. (1999).
Вёска
Бакшты
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ пісьмовых крыніцах узгадваецца ў хроніках крыжакоў XIV ст. У 1387 г. вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Ягайла перадаў Бакшты Віленскаму епіскапству. Пры вялікім князю Вялікага Княства Літоўскага і каралю Польшчы Казіміру IV Ягелончыку (1440—1492) належалі Кежгайлам. У 1627 г. сяляне скардзіліся на мясцовага ксяндза Кеўля, які іх крыўдзіў, уводзіў цяжкія чыншы і іншыя падаткі.
У XIX — пачатку XX ст. цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1845 г. заснавана народнае вучылішча (у 1861 г. 2 выкладчыкі, 64 вучні, бібліятэка). У 1861 г. у сяле 325 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць. У 1866 г. 83 двары, 918 жыхароў, 2 царквы, сінагога, школа, багадзельня, заезны двор, 2 карчмы. Паводле перапісу 1897 г. 1403 жыхароў, царква, малітоўны дом, вучылішча, 3 хлебазапасныя магазіны, піцейныя дамы. У 1909 г. 102 двары, жыхароў, 915 дзесяцінаў зямлі.
У 1-ю сусветную вайну з 1915 г. Бакшты захапілі германскае войска.
У 1921—1939 гг. цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 110 двароў, 497 жыхароў, у засценку Бакшты 9 двароў, 39 жыхароў. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ.
3 12 кастрычніка 1940 г. мястэчка (92 двароў, 414 жыхароў), цэнтр Бакштаўскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Працавала 7-гадовая школа, хата-чытальня, пашта, фельчарска-акушэрскі пункт, маслазавод. У склад сельсавета ў гэты час уваходзілі 23 населеныя пункты.
У канцы чэрвеня 1941 г. акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі. Пазней веска — буйны цэнтр партызанскага руху, базаваўся Лідскі міжраённы падпольны партцэнтр КП(б)Б.
У 1950 годзе ў вёсцы спалены праваслаўны храм, з 1952 года службы адбаваліся ў мясцовых жыхароў па хатах[2]. У 1950 г. створаны калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 382 двары. Пасля ў складзе калгаса У. І. Ульянава. Працаваў лесапункт па нарыхтоўцы драўніны, сярэдняя школа дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, крамы.
3 1986 г. вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
правіць- 1999 — 348 двароў, 827 жыхароў.
Інфармацыя для турыстаў
правіць- Стаянка перыяду мезаліту — неаліту (7-3-е тысячагоддзі да н.э.) — 4 км на поўнач ад вёскі (413В000289)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.
- Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б партызанскіх брыгад.
- Нямецкія абарончыя збудаванні (1915—1918)
- Праваслаўная царква Св. Панцеляймона (1995)
Вядомыя асобы
правіць- Мікалай Язэпавіч Шыла — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Сайт Наваградскай епархіі Архівавана 2 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Бакшты Архівавана 18 верасня 2007.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бакшты (Іўеўскі раён)
- Бакшты на Глобусе Беларусі