Бакінскі нафтагазаносны раён

Бакінскі нафтагазаносны раён — буйны раён па здабычы, запасам нафты і газу ў Расійскай імперыі, Азербайджанскай ССР, а затым на тэрыторыі сучаснага Азербайджана. Нафтавыя радовішчы раёна размешчаны ў межах Паўднёва-Каспійскага нафтагазаноснага басейна, на тэрыторыі Апшэронскага паўвострава і прылеглай акваторыі Каспійскага мора.

Паштоўка 1863 год. «Балаханы, адкуль нафта дастаўлялася на Бакінскія нафтаперагонныя заводы ў бурдзюках і бочках, якія перавозіліся на арбах і ўюковым спосабам.»

Радовішчы нафты і газу заключаны ў антыклінальных складках і купалах рознай формы, у тоўшчах пяску, пясчаніку, алеўраліту і глін магутнасцю ад 1000 да 3400 м. Паклады нафты і газу на глыбінях да 4500 м[1].

Прамысловая распрацоўка пачалася з апошняй траціны XIX стагоддзя. З 1870 года здабыта звыш 1 млрд т нафты. Тут упершыню ў СССР была пачата распрацоўка нафты на акваторыі мора. У Бакінскім нафтагазаносным раёне звыш 80 радовішчаў нафты і газу. Асноўныя радовішчы: Шах-Дэніз, Азеры-Чыраг-Гюнешлі, Нафтавыя Камяні, Бахарскае, Сангачалы-мора, Бібі-Эйбат, Сураханы, Карачухур, Карадаг[1].

Гісторыя здабычы

правіць

Першая ў свеце нафтавая свідравіна са станоўчым вынікам глыбінёй 21 м прасвідравана ў 1846 годзе паблізу г. Баку (Бібі-Эйбат); амерыканская нафтавая свідравіна была прасвідравана ў 1859 годзе ў Пенсільваніі. Працы на Бібі-Эйбате праводзіліся пад кіраўніцтвам дырэктара бакінскіх промыслаў, маёра Аляксеева.[2]

Здабыча ў часы СССР

правіць

На Каспіі ў 1947 г. было выяўлена радовішча Гюргяны-мора, у 1949 г. — Нафтавыя камяні, у 1950 г. — Банка Дарвіна. Самым буйным стала радовішча Нафтавыя Камяні, якое ўступіла ў эксплуатацыю ў 1959 г. Яно знаходзілася ў 50 км ад берага, пры глыбінях мора ад 6 да 27 м.

Сучасны стан

правіць

Сучасны Бакінскі нафтагазаносны басейн па-ранейшаму адыгрывае ролю галоўнага рухавіка эканомікі незалежнага Азербайджана, дзякуючы здабытай нафты і высокім цэнах на яе на сусветных рынках ВУП краіны вырас на 27 % у 2007 годзе. Пабудаваны нафтаправод Баку — Тбілісі — Джэйхан і газаправод Баку-Эрзурум.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • [Бакинский нефтегазоносный район Бакінскі нафтагазаносны раён (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Ахмедов А. М., Нефтяная и газовая промышленность Азербайджана и дальнейшие пути ее развития, «Геология нефти и газа», 1964, № 9;
  • Лисичкин С. М., Очерки развития нефтедобывающей промышленности СССР, М., 1958.
  • Мир-Бабаев М. Ф. Краткая история азербайджанской нефти — Баку, Азернешр, 2007.