Балажэвіцка-Васілевіцкі шпулечна-такарны завод
Балажэ́віцка-Васіле́віцкі шпулечна-такарны завод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1904—1913 гадах ў в. Балажэвічы Мазырскага павета (цяпер вёска ў Мазырскім раёне). У 1913 годзе меў паравы рухавік, 120 рабочых. Вырабляў чаўнакі, бабіны, шпулькі і інш. абсталяванне для прадзільных і ткацкіх фабрык. Прадукцыя завода на міжнароднай выстаўцы 1905 года ў Бруселі адзначана Вялікім залатым медалём, у 1912 годзе ў Бесарабіі — Малым залатым медалём.
Літаратура
правіць- Балажэвіцка-Васілевіцкі шпулечна-такарны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).