Балдуі

пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Балдуі́[2] (трансліт.: Baldui, руск.: Болдуи) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Пасёлак
Балдуі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
8
Насельніцтва
17 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247386[1]
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205864005
Балдуі на карце Беларусі ±
Балдуі (Беларусь)
Балдуі
Балдуі (Гомельская вобласць)
Балдуі

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 3 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая ідзе ад Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе сяліба. У 1959 годзе ў складзе саўгаса "Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).

Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Дуравіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 8 гаспадарак, 17 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1926 год — 1 двор, 5 жыхароў.
  • 1959 год — 67 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 8 гаспадарак, 17 жыхароў.

Зноскі

  1. http://zip.belpost.by/street/boldui-gomel-buda-koshelevskiy-duravichskiy
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0