Дуравіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дура́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дуравічы.

Дуравіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дуравічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 818
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Лосеў[2]. 1 снежня 2009 года Дуравіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі. Таксама ў склад сельсавета да 1976 года ўваходзіў пасёлак Лосеў.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 818 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,6 % — цыганы[5].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць