Бальдасарэ Галупі
Бальдасарэ Галупі, мянушка Буранела (італ.: Baldassarre Galuppi, 18 кастрычніка 1706, востраў Бурана, паблізу Венецыі — 3 студзеня 1785, Венецыя) — італьянскі кампазітар.
Бальдасарэ Галупі | |
---|---|
італ.: Baldassarre Galuppi | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1706[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1785[1][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Benedetto Marcello[d] і Antonio Lotti[d] |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, дырыжор |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Andrea Adolfati[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКіраваў капэлай сабора Сан-Марка ў Венецыі. У 1765—1768 гг. быў прыдворным капельмайстрам у Пецярбургу, дзе паставіў свае оперы: «Кароль-пастух» і «Пакінутая Дыдона» (1766), «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1768). Галупі — прадстаўнік венецыянскай школы, самы вядомы майстар оперы-буфа. Аўтар шматлікіх опер, 20 з іх — на лібрэта Карла Гальдоні, у тым ліку адна з найпапулярнейшых — «Сельскі філосаф» (1754). Галупі належаць таксама драматычныя кантаты, серэнады, араторыі, духоўныя канцэрты, санаты і канцэрты для клавіра і іншыя.
Зноскі
- ↑ а б Baldassare Galuppi // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Meloncelli R. GALUPPI, Baldassarre, detto il Buranello // Dizionario Biografico degli Italiani — 1998. — Vol. 51. Праверана 27 чэрвеня 2018.
- ↑ Галуппи Бальдассаре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бальдасарэ Галупі
- Бальдасарэ Галупі: Ноты твораў на International Music Score Library Project