Баліс Дварыёнас

Баліс Дварыёнас (6(19).6.1904, Ліепая — 23 жніўня 1972) — літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, народны артыст СССР (1954).

Баліс Дварыёнас
літ.: Balys Dvarionas
Партрэт
Род дзейнасці дырыжор, кампазітар, піяніст, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1904(1904-06-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1972(1972-08-23)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Сталінская прэмія
Commons-logo.svg Баліс Дварыёнас на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1924 скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класе фартэпіяна, у 1939 па класе дырыжыравання (экстэрнам). З 1926 года выкладчык фартэпіяна ў Каўнаскім музычным вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі, з 1949 — у Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе (з 1947 прафесар). З 1928 года выступаў як піяніст (у 1933 гастраляваў у Маскве і Ленінградзе). У 1935-38 галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра літоўскага радыё ў Каўнасе. У 1940 годзе арганізаваў сімфанічны аркестр у Вільнюсе. У 1940-41 і 1958-61 гадах галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Літоўскай філармоніі і ўсіх рэспубліканскіх свят песні.

Стварыў мноства твораў розных жанраў, у іх ліку опера «Даля» (паст. 1959), балет «Сватаўство» (паст. 1933), сімфонія (1947), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1948; Сталінская прэмія, 1949) , 2 канцэрты для фартэпіяна (1960, 1962), канцэрт для валторны (1963), 2 уверцюры (1946, 1967), інструментальныя п’есы, хоры, у тым ліку «Свята песні» (1965), рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка для тэатра і кіно (да фільма «Савецкая Літва»; Сталінская прэмія, 1952) і інш. Аўтар гімна Літоўскай ССР (сааўтар Ёнас Швядас, словы Антанас Венцлава, 1950). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 інш. ордэнамі, а таксама медалямі.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119031191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Balys Dvarionas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.