Бантэн
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 1 сакавіка 2019.
індан.: Banten | |
![]() | |
Дэвіз: Iman Taqwa (Вера і набожнасць) | |
![]() | |
Сталіца | Серанг |
Губернатар | |
Плошча | 916070 км² |
Насельніцтва | 10644030 (2010) |
Народы | Сунды (70 %), яванцы (12%), малайцы (9.62%), бадуі (0.4%) |
Рэлігія | Іслам (96.6%), будызм (0.7%) |
Мовы | інданезійская мова, малайская мова, сундская мова |
Часавы пояс | UTC+7 |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Бантэ́н (індан.: Banten) — правінцыя на захадзе вострава Ява ў Інданезіі. Плошча - 916070 км². Насельніцтва (2010 г.) - 10 644 030 чал. Адміністрацыйны цэнтр - Серанг.
Правінцыя Бантэн была створана падчас галандскага каланіяльнага кіравання ў 1926 г. на частцы тэрыторыі султаната Бантэн, які ў 1527–1813 гг. займаў землі на захадзе Явы і паўднёвым усходзе Суматры. Большасць насельніцтва складаюць сунды (70%), у тым ліку бадуі (0,4%). Астатняе насельніцтва прадстаўлена пераважна яванцамі (12%) і бетаві. Найбольш распаўсюджаная рэлігія — іслам (96,6%).
Валавы рэгіянальны ўнутраны прадукт (2005 г.) фарміруецца за лік апрацоўчай прамысловасці (49,75%), гандлю і сферы паслуг (17,13%), транспарту і сувязі (8,58%), сельскай гаспадаркі (8,53%).