Барабаншчык з Ваўкавыска

Барабаншчык з Ваўкавыска — унікальная шахматная фігурка пешкі XII ст., знойдзеная ў Ваўкавыску. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Барабаншчык з Ваўкавыска. XII ст.
Матэрыял косць
Тэхніка разьба
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Апісанне правіць

Мініяцюрная касцяная фігурка вышынёй 25 мм уяўляе сабой скульптурку барабаншчыка, змешчаную на трохвугольнай аснове, які падае сігнал да бою. Ваенны музыка — прысадзісты чалавек з няправільнымі рысамі твару і зачэсанымі назад доўгімі валасамі. На галаве — нізкія шапачка, якая нагадвае сучасны берэт. Апрануты у доўгую да каленяў падпяразаную кашулю, на нагах — боты. З пляча на шырокай стужцы звісае «бубен». Разьбяр імкнуўся перадаць дэталі, якія лічыў важнымі. У правай руцэ барабаншчыка — узятая ўверх загнутая на канцы палка-вашчага, якой білі па барабане або літаўрах[1]. Старажытны майстра выканаў фігурку ў мяккай гумарыстычнай танальнасці, што дасягнута дзякуючы ўмеламу выкарыстанню аднаго са спосабаў шаржыравання — наўмыснай дэфармацыі асобных рысаў характару або аблічча. Тут разьбяр сканцэнтраваў сваю ўвагу на твары: выцягнуў ніжнюю сківіцу, павялічыў мясісты нос[2].

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  2. Станіслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.