Барбу Іскавеску
Барбу Іскавеску (рум.: Barbu Iscovescu; 1816, Бухарэст — 1854, Канстанцінопаль) — румынскі жывапісец, графік яўрэйскага паходжання. Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года ў Валахіі.
Барбу Іскавеску | |
---|---|
рум.: Barbu Iscovescu | |
Імя пры нараджэнні | рум.: Baruh Iehuda Iscovescu |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1854 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1816 годзе ў Бухарэсце ў сям'і мастака Хаіма Іцковіча. З дзяцінства дапамагаў бацьку ў яго працы. Калі ў яго выявіліся мастацкія здольнасці, адправіўся на вучобу[1]. У 1835—1842 гадах вучыўся ў Вене, затым у Парыжы ў Ф. Піко і М. Дралінга[2].
Яшчэ быўшы ў Парыжы, Іскавеску сышоўся са шматлікімі рэвалюцыянерамі-эмігрантамі з Румыніі, у прыватнасці з Даніэлем Розенталем і Хілелем Манаахам. Ад сваіх знаёмых рэвалюцыянераў ён атрымаў пэўныя інструкцыі для стварэння ў Валахіі шэрагу тайных таварыстваў, якія мелі мэтай падняць рэвалюцыйны рух на Балканах. Прыехаўшы дамоў напярэдадні падзей 1848 года, прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі. Намаляваў трохкаляровы сцяг рэвалюцыі, які жыхары Бухарэста неслі 11 чэрвеня 1848 года[3]. Калі рускія войскі ўвайшлі ў Валахію і паклалі канец рэвалюцыйнаму руху, Іскавеску, разам са шматлікімі іншымі ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзей, вымушаны быў пакінуць радзіму[1]. Спачатку пасяліўся ў Брашове, затым пераехаў у горад Земун пад Бялградам, а адтуль — у Парыж[4]. Затым разам са шматлікімі румынскімі эмігрантамі пераехаў у Канстанцінопаль, дзе заставаўся да канца свайго жыцця[1]. Пахаваны побач са сваімі таварышамі — рэвалюцыянерамі.
Творчасць
правіцьНапісаў мноства партрэтаў сучаснікаў — рэвалюцыянераў[4]. Найбольш вядомыя з іх — партрэты Нікалае Галеску, Аўрама Янку, Сім'ёна Балінта, Дзімітрые Балінтыняну[3]. Яго пэндзлю належаць таксама партрэты гаспадароў Міхая Храбрага, Мацея Басараба, Канстанціна Маўракардата[4]. Іскавеску вядомы таксама як аўтар пейзажаў.
-
Партрэт Нікалае Галеску. 1848
-
Партрэт Сім'ёна Балінта. 1849
Зноскі
- ↑ а б в Исковеску, Барбу (Иуди) // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- ↑ М. Т. Кузьмина Искусство Румынии. 1966.
- ↑ а б Становление национальной классики: Культура народов Центральной и Юго-Восточной Европы в 20-70-е гг. XIX в. Наука, 1991. С. 189
- ↑ а б в Румыния в лицах. 1996
Літаратура
правіць- M. Schwarzfeld, Jehudah Barbu Iscovescu, в Annuarul Pentru Israeliti, VIII, 118, Бухарест, 1884.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барбу Іскавеску