Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня

Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня (фр.: Université Bordeaux-Montaigne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бардо.

Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня
(3-ці Бардоскі ўніверсітэт)
фр.: Université Bordeaux-Montaigne
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Bordeaux-Montaigne
Міжнародная назва англ.: Bordeaux Montaigne University
Заснаваны 1971
Студэнты 16 055[1]
Размяшчэнне Бардо
Узнагароды
Сайт u-bordeaux-montaigne.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт быў створаны ў 1970 годзе ў выніку падзелу Бардоскага ўніверсітэта на тры асобныя ВНУ. Першапачатковага будынка на 33 000 м² даволі хутка стала мала, улічваючы павелічэнне колькасці студэнтаў, што прывяло да шэрагу дапаўненняў, сярод якіх варта ўзгадаць будаўніцтва спецыялізаваных даследчых цэнтраў (Цэнтр навук пра чалавека ў 1974 годзе, Дом мастацтваў у 1994 годзе і інш.). Гэта істотна не палепшыла «перанаселенасць» універсітэта, што прывяло да новага этапу будаўніцтва ў 1990-я гады. У 1990 годзе ўніверсітэт атрымаў назву ў гонар Мішэля дэ Мантэня. 1 верасня 2010 года ўніверсітэт правёў буйную рэарганізацыю, скараціўшы колькасць факультэтаў з 11 да 3 шляхам зліцця.

Універсітэт вядомы актыўнымі выступленнямі і страйкамі сваіх студэнтаў і выкладчыкаў па розных пытаннях сацыяльнага, палітычнага і эканамічнага жыцця горада і краіны, з-за чаго праца ўніверсітэта даволі часта блакуецца.

У верасні 2010 года савет універсітэта прагаласаваў супраць праекта зліцця ўстановы з Бардоскім універсітэтам, баючыся, што зліццё прывядзе да моцнага дысбалансу сродкаў паміж дакладнымі і гуманітарнымі навукамі. У канцы красавіка 2013 года новая каманда кіраўніцтва ўстановы правяла ўніверсітэцкі рэферэндум па пытанні аб удзеле ў праекце адзінага ўніверсітэта ў Бардо: колькасць галасоў «супраць» перавысіла 85 %. 12 сакавіка 2014 года ўніверсітэт, які да гэтага зваўся таксама Універсітэтам Бардо III, быў канчаткова перайменаваны ў Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня з-за завяршэння зліцця трох астатніх універсітэтаў Бардо ў адзіны Бардоскі ўніверсітэт. Такім чынам, з 2014 года ў Бардо функцыянуюць два ўніверсітэты: Бардоскі ўніверсітэт і Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Гуманітарных навук
  • Моў і цывілізацый
  • Тэрытарыяльныя і камунікатыўныя навукі

Інстытуты правіць

  • Тэхналагічны інстытут
  • Інстытут журналістыкі
  • Інстытут планавання, турызму і ўрбаністыкі
  • Інстытут навук аб інфармацыі і камунікацыях

Зноскі

Спасылкі правіць