Бардоскі ўніверсітэт

Бардоскі ўніверсітэт (фр.: Université de Bordeaux) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бардо.

Бардоскі ўніверсітэт
фр.: Université de Bordeaux
Universität Bordeaux Logo.svg
Faculté de Droit et Science Politique de Bordeaux.jpg
Арыгінальная назва фр.: Université de Bordeaux
Міжнародная назва англ.: University of Bordeaux
Заснаваны 1441
Год рэарганізацыі 2014
Студэнты 50 000
Выкладчыкаў 4 000
Размяшчэнне Бардо
Сайт u-bordeaux.fr
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Агульная характарыстыкаПравіць

Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе больш за 4 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, навук аб жыцці, тэхнічных і інжынерных навук і інш. Гэта найбуйнейшы ўніверсітэт у рэгіёне Новая Аквітанія. Ён мае некалькі кампусаў у Бардо, у тым ліку ва ўніверсітэцкім раёне Таланс-Песак-Градзіньян, а таксама ў гарадах Ажэн і Перыгё. Вытокі ўніверсітэта ў Бардо ўзыходзяць да часоў антычнасці і сярэднявечча. З 1 студзеня 2014 года ў Бардо функцыянуюць два ўніверсітэты: Бардоскі ўніверсітэт і Бардоскі ўніверсітэт імя Мішэля дэ Мантэня.

ГісторыяПравіць

Яшчэ ў 286 годзе нашай эры рымлянамі ў гэтых мясцінах была створана навучальная ўстанова. У той час горад быў важным адміністрацыйным цэнтрам Рымскай імперыі, і навучальная ўстанова павінна была рыхтаваць чыноўнікаў для наваколля.

Уласна ўніверсітэт у Бардо быў заснаваны булай Папы Яўгена IV 7 чэрвеня 1441 года, калі Бардо знаходзіўся пад панаваннем англічан. Ініцыятыва стварэння ўніверсітэта належыць архібіскупу Пію Берланду. Першапачаткова ён складаўся з чатырох факультэтаў: мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. Юрыдычны факультэт пазней падзяліўся на факультэты цывільнага і кананічнага права.

У 1793 годзе падчас Вялікай французскай рэвалюцыі Нацыянальны канвент закрыў універсітэт і замяніў яго школай у 1796 годзе. Напалеон аднавіў універсітэт у 1808 годзе. 10 ліпеня 1896 года ўлады Трэцяй рэспублікі перазаснавалі ўніверсітэт.

Праз майскія хваляванні 1968 года ўніверсітэт, як і многія іншыя французскія ўніверсітэты, быў падзелены ў 1970 годзе на тры драбнейшыя асобныя ўстановы:

  • Універсітэт Бардо 1
  • Універсітэт Бардо 2
  • Універсітэт Бардо 3

У 1995 годзе Універсітэт Бардо 4 аддзяліўся ад Універсітэта Бардо 1. У 2007 годзе ўніверсітэты былі аб’яднаныя ў супольнасць універсітэтаў Аквітаніі.

З 1 студзеня 2014 года ўніверсітэты горада Бардо былі аб’яднаныя, за выключэннем Універсітэта Бардо ІІІ, які вырашыў не ўдзельнічаць у зліцці.

Зноскі

СпасылкіПравіць