Барталамеа Эўстахіа

Барталамеа (Варфаламей) Эўстакіа (Эўстахіа), або Еўста́хіа (лац.: Eustachius; італ.: Eustachio Bartolomeo; каля 1510 — 27 жніўня 1574) — італьянскі ўрач і анатам, быў папскім лейб-медыкам і прафесарам.

Барталамеа Эўстахіа
Дата нараджэння каля 1500[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1574[3]
Месца смерці
Род дзейнасці анатам, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера анатомія[4] і медыцына[4]
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барталамеа Эўстахіа — адзін з заснавальнікаў навуковай анатоміі, у аснову якой ім былі пакладзены параўнальна-анатамічныя даследаванні органаў чалавека і чалавечага зародка, а таксама паталагаанатамічныя ўскрыцці.

Імя Эўстахіа носяць адкрытая ім «Еўстахіевая труба» (лац.: tuba Eustachii) — злучальная труба паміж барабаннай поласцю і насаглоточной прасторай, і valvula Eustachii — паўмесячны клапан ніжняй полай вены (vena cava inferior). Вывучаў і апісваў будову іншых органаў. Стварыў «Анатамічныя табліцы» (38 малюнкаў), апублікаваныя ў 1714 годзе італьянскім лекарам Джавані Ланчызі. У сваіх поглядах — паслядоўнік К. Галена і супернік А. Везалія.

Зноскі

  1. Bartolomeo Eustachi // opac.vatlib.it
  2. Bartolomeo Eustachi // Alvin
  3. Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.