Барташунка

рака ў Беларусі

Барташунка — рака ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Правожа (басейн Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Каргаўды, упадае ў Правожу за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пеляса. На працягу 8,5 км каналізаваная (ад вёскі Гіркі да вусця), у нізоўі цячэ па забалочанай мясцовасці. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Барташунка
Характарыстыка
Даўжыня 10 км
Вадацёк
Вусце Правожа
Размяшчэнне
Водная сістэма Правожа → Лучка → Ула → Мерачанка → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.