Барыс Іванавіч Прарокаў

Барыс Іванавіч Прарокаў (руск.: Бори́с Ива́нович Проро́ков; 19111972) — савецкі мастак, майстар сатыры і агітацыйна-палітычнай графікі. Народны мастак СССР (1971). Лаўрэат Ленінскай (1961) і дзвюх Сталінскіх прэмій трэцяй ступені (1950, 1952).

Барыс Іванавіч Прарокаў
Дата нараджэння 9 мая 1911(1911-05-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1972(1972-09-19)[2][3][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі»
Народны мастак СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Барыс Прарокаў нарадзіўся 26 красавіка (9 траўня) 1911 года ў Іванава-Вазнясенску (цяпер Іванава). Вучыўся ў сярэдняй школе № 30. У 1929—1931 гадах вучыўся ва ВХУТЕИН у Маскве ў Л. А. Бруні, Д. С. Маора, П. Я. Паўлінава. У 1936 годзе паступіў у Інстытут павышэння кваліфікацыі мастакоў.

Выконваў малюнкі і карыкатуры для газеты «Камсамольская праўда», часопіса «Кракадзіл» (з 1929). Удзельнік калектыву мастакоў «Вокны ТАСС», ваенны мастак Галоўнага палітупраўлення Ваенна-марскога флоту (1941—1945). Член Аб’яднання «Кастрычнік» (1928—1930), Аб’яднання работнікаў рэвалюцыйнага плаката (АРРП, 1931—1932).

Аўтар кнігі «Пра час і пра сябе» (М., 1979).

Член-карэспандэнт АМ СССР (1954). Член Саюза мастакоў СССР (з 1933). Член ВКП(б) з 1945 года.

Памёр 19 верасня 1972 года ў Маскве. Пахаваны на Увядзенскіх могілках (29 уч.).

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Пророков Борис Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Boris Ivanovich Prorokov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.