Барыс Андрэевіч Калавандзін
Барыс Андрэевіч Калава́ндзін[1] (руск.: Борис Андреевич Коловандин; 21 студзеня 1938 — 7 чэрвеня 1998) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і цеплафізікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989), член Нью-Ёркскай акадэміі навук[1] (1994).
Барыс Андрэевіч Калавандзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 студзеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1998 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1984) і Спіс акадэмікаў НАН Беларусі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Архангельску. У 1961 годзе скончыў фізіка-механічны факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. Працаваў у канструктарскім бюро на заводзе транспартнага машынабудавання ў Харкаве і вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце чорнай металургіі Дзяржплана Украінскай ССР у Данецку[2]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР. Да 1973 года займаў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка, потым — загадчыка лабараторыяй турбулентнасці[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьНавуковая дзейнасць Б. А. Калавандзіна звязаная з распрацоўкай нетрадыцыйных метадаў навігацыі скарасных гідрадынамічных аб’ектаў і спосабаў зніжэння іх гідрадынамічнага супраціўлення, даследаваннем турбулентнасці і працэсаў пераносу ў вадкасцях. Займаўся вырашэннем прыкладных задач, стварэннем новай тэхнікі і тэхналогій. Адначасова з навуковай дзейнасцю выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў якасці запрошанага прафесара ва ўніверсітэтах Германіі, Італіі і іншых краін. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 10 кандыдацкіх дысертацый[2]. Кіраваў Дзяржаўнай праграмай фундаментальных даследаванняў «Механіка», уваходзіў у склад экспертных і навуковых саветаў, рэдакцыйных калегій часопісаў.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. Сааўтар патэнта «Устройство для очистки сточных вод»[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Корреляционное моделирование процессов переноса в сдвиговых турбулентных течениях: Обзор соврем. исслед. — Мн., 1982.
- Моделирование теплопереноса при неоднородной турбулентности. — Мн., 1980.
- Процессы переноса в турбулентных течениях: Сб. науч. тр. / Акад. наук БССР, Ин-т тепло- и массообмена им. А. В. Лыкова — Мн., 1988.
Зноскі
Літаратура
правіць- Калавандзін Барыс Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 355. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Барыс Андрэевіч Калавандзін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяти учёного: КОЛОВАНДИН Борис Андреевич (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Некралог у «Инженерно-физическом журнале» (руск.) // Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі