Барыс Віктаравіч Савінкаў
Бары́с Ві́ктаравіч Савінкаў (руск.: Борис Викторович Савинков, літаратурны псеўданім: В. Ропшин) (31 студзеня 1879 — 7 мая 1925) — расійскі рэвалюцыянер, тэрарыст, пісьменнік, адзін з лідараў баявой арганізацыі эсэраў, адказны за забойствы буйных службоўцаў Расійскай імперыі ў 1904 і 1905 гадах.
Барыс Савінкаў | |
---|---|
Борис Викторович Савинков | |
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменнік, тэрарыст |
Дата нараджэння | 19 (31) студзеня 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1925[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія правіць
Пад час польска-савецкай вайны ўзначальваў Расійскі палітычны камітэт, адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання.
У 1920-х гадах разам з С. Булак-Балаховічам ладзіў рэйды ваенных атрадаў у Савецкую Беларусь з тэрыторыі Польшчы.
Арыштаваны 5 жніўня 1924 года пры спробе перайсці дзяржаўную мяжу Савецкага Саюза на тэрыторыі Беларусі.
Паводле афіцыйнай версіі, 7 мая 1925 года ў будынку УНК на Лубянцы Савінкаў скончыў жыццё самагубствам. Скарыстаўшыся адсутнасцю аконнай рашоткі ў пакоі, дзе ён знаходзіўся па вяртанні з прагулкі, Барыс Савінкаў выкінуўся з акна пятага паверху на двор. Аднак існуе версія, згодна з якой Савінкаў быў забіты супрацоўнікамі ДПУ (гэтую версію, у прыватнасці, прыводзіць пісьменнік Аляксандр Салжаніцын у сваёй кнізе «Архіпелаг ГУЛАГ»).
Месца пахавання Б. Савінкава невядома.
Творчасць правіць
Свае ўражанні ад Беларусі, становішча сялян і іх настроі адлюстраваў у аповесці «Конь вараны», у якой імкнуўся апраўдаць свой удзел у тэроры.
Зноскі
- ↑ а б в Савинков Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Boris Viktorovitch Savinkov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.