Барыс Давыдавіч
Барыс Давыдавіч (? — 1186) — князь полацкі (1180 — 1186). Сын Давыда Святаславіча, пляменнік Еўфрасінні Полацкай.
Барыс Давыдавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() знак Рагвалодавічаў | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усяслаў Васількавіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Полацкі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 1186 | ||||||
Род | Рагвалодавічы | ||||||
Бацька | Давыд Святаславіч | ||||||
Дзеці | Васілька, Вячка |
Полацкі князь Барыс Давыдавіч не згадваецца захаванымі рускімі і лівонскімі крыніцамі, толькі В. Тацішчаў, які зрабіў выпіску з быццам Полацкага летапісу, паведамляе пад 1217 годам, што князь Барыс ажаніўся другім шлюбам са Святохнай, дачкой паморскага князя Казіміра, і ў гэтым шлюбе нарадзіўся сын Уладзімір-Войцех. Княгіня Святохна была жанчынай прыгожай і хітрай, прыняла праваслаўе, але трымала пры сябе ксяндза. Святохна ненавідзела сыноў Барыса ад першага шлюбу -- Васільку і Вячку, і праз баяраў даводзіла ім думку прасіцца ў бацькі ў Дзвінскія воласці. Барыс адпусціў іх са шкадаваннем, а мачаха, карыстаючыся адсутнасцю маладых князёў, пачала гнаць адданых ім баяраў і ўзводзіць сваіх памаран на вышэйшыя ўрады ў Полацкім княстве. Незадаволеныя палачане патрабавалі выгнання чужынцаў і вяртання старэйшых сыноў Барыса. Тады Святохна ад імя тысяцкага Сімяона, пасадніка Воіна і ключніка Дабрыні, сваіх галоўных праціўнікаў, сфальшавала да пасынкаў ліст з пераконваннем скінуць бацьку са стальца, пакараць мачаху і зводнага брата Уладзіміра. Гэты ліст перадалі князю Барысу, абвінавачаныя баяры кляліся ў невіннасці, але прыхільнікі Святохны забілі іх. Шмат хто паверыў ва ўсё гэта, але Васілька Барысавіч знайшоў спосаб выкрыць паклёп мачахі. У дзень Спаса палачане паўсталі па вечавым зване, узялі Святохну пад варту, забілі або выгнаў усіх памаранаў і, не зрабіўшы зла князю Барысу, адправілі баяраў па яго сына Васільку.[1]
Гэтыя акалічнасці выклікаюць шмат спрэчак. Па-першае, ёсць думка, што падзеі не сапраўдныя, а гістарычны памфлет В. Тацішчава на нямецкае засілле пры расійскім імператарскім двары яго часу. Па-другое, калі падзеі сапраўдныя, у якім годзе яны адбываліся. Магчыма, падзеі з нейкай нагоды толькі былі запісаны ў летапіс пад 1217 годам, а адбываліся раней. Гэта даволі верагодна, бо пасля смерці полацкага князя Уладзіміра ў 1216 годзе полацкім князем стаў напэўна Васілька, а не Барыс Давыдавіч, а пасля Васількі Полацк захапілі смаленскія князі. Напэўна, Барыс мог княжыць да Уладзіміра, тое бок пасля Усяслава Васількавіча. Па-трэцяе, многі радаводы атаясняюць сыноў Барыса — Васільку і Вячку, з вядомымі асобамі герцыкскага князя Усевалада і кукенойскага князя Вячкі, адпаведна, што найбольш спрэчна адносна Васількі і Усевалада.
Зноскі
- ↑ Татищев, 1964, с. 204-211
ЛітаратураПравіць
- Rymar Edward Rodowód książąt pomorskich. — Szczecin, 1995. — T.1. — 323 s. -- S. 215, 218.
- Rymar Edward Rodowód książąt pomorskich. — Szczecin: Książnica Pomorska, 2005. — ss. 607: il., mapy. — ISBN 83-87879-50-9
- Татищев В. Н. История Российская. — М.: Наука, 1964. — Т. 3. — С. 204—211. — 360 с.