Васіль Мікітавіч Тацішчаў

Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (29 (19) красавіка 1686, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна (цяпер Сонечнагорскі раён, Маскоўская вобласць)) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

Васіль Тацішчаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 (29) красавіка 1686
Месца нараджэння
Дата смерці 15 (26) ліпеня 1750 (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Q121859440?
Дзеці Yevgraf Tatishchev[d] і Q110995185?
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, гісторык, географ, эканаміст, палітык, гісторыя, эканоміка, lexicologist
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.

Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).

Галоўная праца В. М. Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у т. л. Полацкі летапіс, не збераглася. Часта паводле В. Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у т.л. з гісторыі Беларусі, напрыклад: намер князя Глеба Менскага ў 1119 заваяваць Наўгародскую і Смаленскую землі, час заснавання горада Барысава, паходжанне назвы «Белая Русь», герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і інш. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак В. Тацішчава пастаўлена пад сумненне.

Зноскі

Літаратура правіць