Усевалад Герцыкскі

князь герцыкскі

Усевалад Герцыкскі (лац.: Vissewalde rex de Gerzika, у канцылярыі рыжскага арцыбіскупа Wiscewolodus; ням.: Vissewalde; у працах латвійскіх аўтараў лат.: Visvaldis; XII ст. — пасля 1230[1]) — князь герцыкскі (да 1203 — пасля 1230)[2].

Усевалад
Князь герцыкскі
да 1203 — пасля 1230
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць не раней за 1230
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Барыс Давыдавіч
Жонка Даўгерутаўна[d]
Дзейнасць арыстакрат

ПаходжаннеПравіць

Паходжанне, разам з кукенойскім князем Вячкам, дыскусійнае, але ў адрозненне ад таго Усевалад наогул не згадваецца рускімі крыніцамі. Асноўная біяграфічная крыніца — «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага, які называе яго Вісевальдам (Wissewaldus) і сынам «караля Полацка»[3].

Спробы атаясняць Усевалада з вядомымі князямі былі не аднойчы. Найчасцей Усевалада выводзяць з Ізяславічаў Полацкіх[4], пры гэтым пачынаючы ад Сяргея Салаўёва атаясняюць з Васількам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдавіча ад першага шлюбу, які разам з бацькам і братам Вячкам згадваецца Васілём Тацішчавым у гэтак заванай «Аповесці пра Святохну»[5]. Такая версія прынята многімі гісторыкамі, трапіла ў многія энцыклапедыі (напрыклад, у Рускі біяграфічны слоўнік  (руск.)), аднак не ўсімі. Аргумент супраць яе тое, што Усевалад і Васілька — розныя імёны.

Ёсць і іншыя атаясненні, так Эдуард Загарульскі[6] атаясняе Усевалада са згаданым «Словам пра паход Ігараў» князем Усеваладам Васількавічам, якога ён лічыць унукам мінскага князя Валадара Глебавіча. Мікалай Лыжын[7] атаясняў Усевалада з Усеваладам Мсціславічам  (руск.), сынам смаленскага і вялікага кіеўскага князя Мсціслава Раманавіча.

На думку Арведс Швабэ  (руск.) і Аўгуст Тэнтэліс  (руск.) Усевалад наогул быў «златышаным» (pārlatviskojies) і яго смела, прынамсі ў гэтым разуменні, можна лічыць латышскім валадаром[8][9].

БіяграфіяПравіць

Паводле Генрыха Латвійскага, Усевалад быў васалам полацкага князя Уладзіміра і трымаў Герцыкскае княства. Яго ўладанні межавалі з землямі рыжскага біскупа. Ён увесь час ваяваў супраць рыцараў Ордэна Мечаносцаў[2] і рыжскага біскупа, прычым рабіў гэта ў саюзе з літоўцамі, бо быў жанаты з дачкой літоўскага князя Даўгерутэ, наймагутнейшага літоўскага князя.

Упершыню згадваецца Генрыхам Латвійскім пад 1203 годам, падчас паходу полацкага князя Уладзіміра супраць немцаў у Лівоніі, калі разам з літоўцамі напаў на Рыгу і парабаваў яе ваколіцы[2].

Восенню 1209 года, даўні вораг немцаў у Лівоніі, забяспечваў літоўцаў харчамі, пераправай цераз Дзвіну і іншым, разам з імі зрабіў немцам шмат шкоды. Таму рыжскі біскуп Альбрэхт Буксгеўдэн, сабраў войскі з усіх падуладных тэрыторый і пайшоў супраць Усевалада да Герцыке. Немцы захапілі Герцыке[2] і сыходзячы спалілі яго, узяўшы вялікую здабычу і палон. Сам Усевалад уцёк, пераплыўшы на чоўне Дзвіну, але яго жонка трапіла ў палон.

У кастрычніку-снежні 1209 года Усевалад перадаў сваё княства епіскапу Альберту, які вярнуў яму палову княства як лен[2]. Усевалад абяцаў паведамляць біскупу пра планы русінаў і літоўцаў, пасля яму вярнулі жонку і палон. Сабраўшы разагнаных падданых ён пачаў адбудоўваць Герцыке.

Усевалад, аднак, як паведамлялі біскупу браты-рыцары з Кукенойса, з 1209 года не ездзіў як васал да біскупа, дапамагаў літоўцам і на скаргі не адказваў. У 1214 годзе Усевалад адмовіўся паслаць свае войскі супраць ліваў, таму, на пачатку 1214 года браты-рыцары з Кукейноса, са згоды біскупа, ноччу захапілі Герцыкскі замак, але самога Усевалада, напэўна, тым часам у горадзе не было. У красавіку 1214 года браты-рыцары з Кукейноса зноў напалі, захапілі горад, але не замак, але былі адбіты закліканымі Усеваладам на дапамогу літоўцамі[2]. Сутыкненні працягваліся да 1215 года, калі Усевалад з літоўцамі нанёс паразу ордэнскаму войску.

Паміж 1214 і 1224 пра лёс князя Усевалада нічога невядома, даследчыкі выказваюць розныя думкі. У кожным разе, да 1224 года ён захоўваў за сабой прынамсі дэ-юрэ частку Герцыкскага княства, напэўна тую, што атрымаў ад біскупа ў 1209 годзе. У 1224 годзе князя Усевалад перадае ад сябе ў лен рыцару Конраду фон Мейендорфу палову сваёй часткі Герцыкскага княства.

У 1225 годзе князь Усевалада быў у Рызе на сустрэчы з папскім легатам, які прыбыў у Лівонію, і называецца «Хронікай Лівоніі» як «кароль Герцыке».

Жыў яшчэ ў 1230 годзе, калі падарыў некаторыя землі Дзюнамюндскаму манастыру  (руск.), гэтая дарчая — апошняя згадка пра Усевалада.

Памёр князь Усевалад, напэўна, да 1239 года, калі не было ўжо Герцыке, прынамсі яго замка, а згадваецца толькі месца замка («locum castri»).

Сям’яПравіць

Быў жанаты з дачкой літоўскага князя Даўгерутэ. Пра дзяцей крыніцы не паведамляюць, аднак да князя Усевалада выводзіў сябе род Ікскюляў  (руск.). Дакументальна гісторыя роду Ікскюль, аднак, пацвярджаецца толькі з XVI стагоддзя. Паводле Міхаіла Таўбэ  (руск.)[10], у князя Усевалада была адна невядомая імем дачка, якая была замужам двойчы — з Конрадам фон Меендорф (памёр пасля 1224) і Іаганам фон Бардэвіс (памёр пасля 1257).

Зноскі

  1. Livlaendische Guterurkunden. Riga, 1908. Bd 1. № 13:13-14; 13-14. Даётся по: Крестоносцы и Русь. Конец XII-1270 г. — М. Индрик. 2002.
  2. а б в г д е Белорусская ССР: Краткая энциклопедия: [в 5 т.]. Т. 5: Биографический справочник. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии, 1982. — 737, [1] с. — С. 129.
  3. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / Введение, пер. [с латин.] и комм. С. А. Аннинского; Предисл. В. А. Быстрянского. — Л. — М.: Изд-во Академии наук СССР, Тип. Академии наук СССР в Ленинграде, 1938. — XV, 352 стр., 1 вкл. л. карт. — С. 73.
  4. Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
  5. Татищев В. Н. История Российская. — Т. 3. — С. 204—211.
  6. Загорульский Э. «Слово…» и западные земли Руси // Неман. — № 8. — С. 162—164.
  7. Лыжин Н. П. Два памфлета времен Анны Иоанновны // Известия Академии Наук по отд. русского яз. и словесности. — СПб., 1858. — Т. VII. — С. 49—64.
  8. A. Tentelis, Latvju vēsture, 22274 (Latv. Konversācijas Vārdnīca, XI. Rīgā 1935).
  9. Švābe, A. Jersikas karaļvalsts. Архівавана 27 верасня 2011. Senatne un Māksla. 1936. Nr.1, 5.-31.lpp.
  10. von Taube M. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb., 1899.

ЛітаратураПравіць

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., 1975. — С. 202—239.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии) в IX — XIII вв. / Ответственный редактор академик Б. А. Рыбаков. — М.: Наука, 1966. — 295 с.
  • Александров Д. Н., Володихин Д. М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках / Ответственный редактор: академик В.Л. Янин. — М.: издательское предприятие «Аванта+», 1994. — 133 с. — 300 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. — Мн., 2003;
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
  • Крестоносцы и Русь. Конец XII-1270 г. — М. Индрик. 2002.
  • Сагановіч, Г. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне (паводле хронікі Генрыха) // БГА, Т. 5. Сш. 1(8) Чэрвень 1998.
  • Штыхаў, Г. Усевалад / Георгій Штыхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Т. 6, кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 8. — ISBN 985-11-0276-8.