Герцыкскае княства
Герцыкскае княства (каля 1190 — каля 1239) — удзельнае княства з цэнтрам у горадзе Герцыке (цяпер Ерсіка, цяпер пасёлак Ерсікскае воласці Ліванскага краю Латвіі), існавала ў пачатку 13 ст.
Асноўнай крыніцай па гісторыі княства — «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Паводле Хронікі, княствам валодаў «кароль» Усевалад (лац.: Vissevalde, Wiscewolodus), падпарадкаваны полацкаму князю, затым рыжскаму біскупу. Усевалад паходзіў з полацкай галіны Рурыкавічаў, аднак пэўнае яго паходжанне не вызначана[1].
Паводле Генрыха Латвійскага, Усевалад вёў барацьбу з Лівонскім ордэнам і ў саюзе з літоўцамі часта нападаў на ордэнскія ўладанні. У 1209 годзе Усевалад трапіў у палон да рыжскага біскупа і быў вымушаны прызнаць сябе яго васалам. Некалькі пазней ён забыўся на дадзеныя абяцанні і да 1215 годзе ваяваў супраць войск Ордэна. Апошнія звесткі аб княстве захаваліся з 1215 года. У 1239 годзе яго землі занялі крыжаносцы.
Паводле падання, ацалелыя жыхары Герцыке пераправіліся на левы бераг Дзвіны і пасяліліся сярод селаў. Менавіта ад гэтых уцекачоў нібыта пачынаецца Руская слабада, якая ўказам курляндскага герцага Якаба (1670) стала горадам, названым у яго імя Якабштатам (цяпер Екабпілс), дзе ў 1675 годзе ўзвялі праваслаўную Свята-Духаўскую царкву, у якой захоўвалася плашчаніца 14—15 ст.
Зноскі
- ↑ Існуе некалькі версій паходжання Усевалада. Часцей за ўсё яго лічаць адным чалавекам з сынам згаданага ў аповесці пра Святохну, пераказанай В. М. Тацішчавым, полацкага князя Барыса Давыдавіча.
Літаратура
правіць- Генрих Латвийский. Хроника Ливонии Архівавана 21 лютага 2020. / Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского — 2-е изд. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1938. — 185 с.
- Лицкевич, О. В. Княжества Кукенойс и Герцике и их отношение к Полоцку в начале ХІIІ в.: некоторые наблюдения и данные // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Полацк, 1–2 лістапада 2022 г.). — Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2022. — С. 181–195.
- Švābe A. Jersikas karaļvalsts Архівавана 27 верасня 2011.. — Senatne un Māksla, 1936. p. 1, 5-31. (In Latvian, original documents in Latin included)