Барыс Карлаф
Барыс Карлаф (англ.: Boris Karloff, сапраўднае імя — Уільям Генры Прат (англ.: William Henry Pratt); 23 лістапада 1887, Лондан — 2 лютага 1969, Мідхерст, Заходні Сусекс) — амерыканскі характарны акцёр брытанскага паходжання, больш за ўсё вядомы па ролях у фільмах 1930-50-х гадоў. Агулам у перыяд з 1919 па 1969 год Карлаф сыграў у больш чым 170 фільмах, а таксама ў шматлікіх тэлесерыялах, уключаючы выкананне галоўнай ролі апавядальніка ў тэлесерыяле-анталогіі «Трылер» (1960—1962).
Барыс Карлаф | |
---|---|
англ.: William Henry Pratt[1] | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: William Henry Pratt |
Род дзейнасці | кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1887[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1969[3][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства |
Бацька | Edward John Pratt[d][6] |
Маці | Eliza Sarah Millard[d][6] |
Жонка | невядома, невядома, невядома, невядома, невядома і Evelyn Hope[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] |
Сайт | karloff.com |
![]() |
Пачаўшы акцёрскую кар’еру ў 1919 годзе з эпізадычных роляў, у 1920-х гадах Карлаф перабраўся ў Галівуд, дзе прарыў для яго наступіў пасля выхаду фільма «Франкенштэйн» (1931), у якім ён адыграў ролю Пачвары. З таго часу за акцёрам замацавалася амплуа злыдня. Самымі значнымі фільмамі ў кар’еры Карлафа таксама з’яўляюцца «Нявеста Франкенштэйна» (1935) і «Мумія» (1932). За сваю акцёрскую кар’еру Карлаф сыграў мноства роляў у кіно і на тэлебачанні, у тэатры і на радыё, а таксама ўдзельнічаў у запісе дзіцячых пласцінак. Крытыкі называлі акцёра Karloff the Uncanny (Карлаф Жудасны) і The Master of Horror (Майстар Жаху).
За ўклад у развіццё кінематаграфіі і тэлебачання Барыс Карлаф быў узнагароджаны двума зоркамі на галівудскай «Алеі славы».
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Boris Karloff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Boris Karloff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Boris Karloff // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.