Барыс Самуілавіч Клейн

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Барыс Клейн)

Барыс Самуілавіч Клейн (1 лістапада 1928, Віцебск — 4 кастрычніка 2020[2]) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчых і рэвалюцыйных рухаў Беларусі, Літвы і Расіі, прац па генеалогіі вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў (Дзмітрый Шастаковіч, Зыгмунт Мінейка, Мікалай Судзілоўскі). Пачынальнік археалагічных даследаванняў сядзіб і двароў дробнай і сярэдняй шляхты (Завоссе, Туганавічы, Мерачоўшчына, Больцінікі). Ініцыятар і кіраўнік праектаў «Шлях Адама Міцкевіча», «Тадэвуш Касцюшка». У 1960-70-я гады пераследаваўся ўладамі за «памылковыя» палітычныя погляды, быў пазбаўлены навуковай ступені, звання, працы, а таксама магчымасці працаўладкавання па спецыяльнасці. Узноўлены ў правах вучонага ў 1979 годзе. З 1992 года жыў у ЗША.

Барыс Самуілавіч Клейн
Дата нараджэння 1 лістапада 1928(1928-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2020(2020-10-04) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Ася Майсееўна Клейн[d]
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[1]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў Віцебску ў сям’і медыкаў. Малодшы брат вядомага ленінградскага археолага Льва Самуілавіча Клейна. У 1951 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1951 года працаваў памочнікам пракурора ў Ленінградскай вобласці, потым юрысконсультам Гродзенскага аддзела беларускай чыгункі. Жыў у Гродна разам з бацькамі на вул. Энгельса, д. 27[3]. У якасці лектара супрацоўнічаў з таварыствам «Веды» і ў 1955 годзе ўвайшоў у Праўленне Гродзенскага абласнога аддзялення таварыства [4].

На пачатку 1960-х — адзін са стваральнікаў (разам з пісьменнікамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым) нефармальнага клуба гарадзенскіх інтэлектуалаў. У асобных навуковых працах за гэтым клубам замацавалася назва «Гарадзенскі трохкутнік» [5].

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Антыфашысцкі вызваленчы рух у Вільні ў 1926—1939 гг.». У 1964 годзе пачаў працаваць на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага медыцынскага інстытута.

У другой палове 1960-х — 1970-я гады Б. С. Клейн патрапіў пад палітычны пераслед. Пераслед быў абумоўлены не толькі нонканфармісцкай пазіцыяй вучонага, сяброўствам з «апальнымі» пісьменнікамі В. Быкавым і А. Карпюком, але і адмовай Б. С. Клейна ўдзельнічаць у стварэнні падробных дысертацый. Пра апошняе падрабязна напісана ва ўспамінах Б. С. Клейна «Недосказанное» [6].

У выніку пераследу Б. С. Клейн у 1971 годзе быў выключаны з КПСС, пазбаўлены вучонай ступені, звання, працы і магчымасці працаўладкавання па спецыяльнасці. Быў вымушаны працаваць юрысконсультам на гарадской базе гародніны, пазней — кіраўніком групы сацыялагічных даследаванняў гродзенскага хімкамбіната «Азот».

Пасля працяглага змагання за аднаўленне правоў у 1976 годзе рашэннем Бюро ЦК КПБ Б. С. Клейн быў адноўлены ў КПСС. 20 красавіка 1979 года рашэннем Прэзідыума ВАК СССР адноўлены ў вучонай ступені кандыдата гістарычных навук і ў вучоным званні дацэнта. З гэтага часу атрымаў магчымасць працаваць ва ўніверсітэце — на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У канцы 1980-х гадоў Б. С. Клейн з'яўляўся адным з найбольш прыкметных педагогаў універсітэта. Як пісалі яго вучні В. Карнялюк і І. Соркіна, «Лекцыі Б. С. Клейна былі не такія, як у іншых выкладчыкаў. Гэта былі разважанні аб гісторыі і, адначасова, думкі пра наш час. Так умелі весці заняткі не ўсе»[7]. Ён цікавіўся таксама грамадскай дзейнасцю, быў актыўным членам гродзенскага кінаклуба «Ракурс»[7].

У 1989 годзе ў Віленскім універсітэце Б. Клейн абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Палітычная дзейнасць марксіска-ленінскай партыі па забеспячэнні самаабароны ва ўмовах падполля (на матэрыялах Кампартыі Заходняй Беларусі, 1920—1938 гг.)». У 1990 годзе атрымаў званне прафесара.

У 1992 г. эміграваў у ЗША. За мяжой працягнуў навуковую дзейнасць. Выступаў з лекцыямі ва ўніверсітэце Мінесоны, працаваў у Цэнтры іудаікі Бостанскага ўніверсітэта, праводзіў даследаванні ў амерыканскіх архівах. Працягваў публікавацца ў выданнях ЗША і Расіі.

Палітычны пераслед правіць

На пачатку 60-х Б. С. Клейн разам з пісьменнікамі Аляксеем Карпюком і Васілём Быкавым стваралі нефармальны інтэлектуальны цэнтр у Гародні.

Як узгадвае сам Б. Клейн,

 

В доме-музее Элизы Ожешко, где находилось Гродненское отделение Союза белорусских писателей, регулярно проходили собрания своеобразного клуба оппозиции. Их посещали (но не обо всех дискуссиях знали) преподаватель – впоследствии профессор университета – Алесь Петкевич, Данута Бичель-Загнетова, Ольга Ипатова и другие творческие люди, включая некоторых студентов ГрГУ, приезжих из Минска, гостей из Польши. Мы получали от доверенных из Москвы и сами распространяли «самиздат» [8].

 

Летам 1965 года адбылася спроба вярбоўкі Б. Клейна органамі КДБ [9].

З сярэдзіны 60-х Б. С. Клейн трапіў пад нагляд спецслужб. Усе дзеянні вучонага адсочваліся, публічныя выказванні занатоўваліся, тэлефонныя і хатнія размовы праслухоўваліся.

У адпаведныя органы паступалі палітычныя даносы. Сярод даносчыкаў — дацэнт Гарадзенскага педінстытута Дз. Падафедаў, прарэктар Гродзенскага педінстытута Барыс Фіх, літоўскі гісторык Яўгеніуш Дзірвеле.

У прыватнасці, у 1966 годзе дацэнт Дз. Падафёдаў напісаў на Б. Клейна палітычны данос, у якім інфармаваў адпаведныя органы, што «Клейн чытае лекцыі з варожых пазіцый». Тады яшчэ жорсткіх мер у дачыненні да Б. Клейна прынята не было, абмежаваліся вымовай [10].

У 1968 годзе Б. С. Клейн выступіў з крытыкай палітычнага курсу кіраўніцтва КПСС, асуджаючы увод войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію:

 

«Но в целом наше положение ухудшалось в связи с чехословацкими событиями, так как мы не скрывали своего одобрения «пражской весны». 21 августа 1968 г., узнав о вторжении туда советских танков, мы с Быковым пошли к дому Ожешко. Оказалось, что там Карпюк выставил в окно радиоприемник, и на всю улицу транслировал передачу Би-Би-Си о том, что войска оккупируют Прагу. В течение двух-трех дней на ул. Ожешко собирались толпы гродненцев. Мы с Алексеем участвовали в тех уличных дискуссиях, осуждая действия советских властей. Позже это фигурировало в наших обвинениях» [11].

 

20 чэрвеня 1969 года ў ЦК КПСС Андропавым быў накіраваны ліст наконт «палітычна нездаровых» настрояў беларускіх пісьменьнікаў А. Карпюка і В. Быкава. Імя Б. С. Клейна, названага «зацятым антысаветчыкам і сіяністам», таксама фігуравала ў гэтым лісце. У дакуменце паведамлялася, што КДБ Беларусі з санкцыі ЦК рыхтуе «мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне магчымых варожых акцый названых асоб» [12]. У 1970 г. Б. С. Клейну было прапанавана паўдзельнічаць у антыізраільскай кампаніі па выкрыцці сіянізму, якая праводзілася савецкай прэсай. Ад удзелу ў гэтай кампаніі вучоны адмовіўся:

 

Магчыма, я ня стаў добрым габрэем, але калі на пачатку 1970 году пачалася кампанія па выкрыцьці сіянізму – як «роднага брата фашызму», удзельнічаць у ёй адмовіўся. Адбылося гэта так. Мне, дацэнту-гісторыку, прапанавана было выступіць у «Гродненской правде» з адкрытым лістом і «асудзіць» Ізраіль. Многія габрэі адпаведныя публікацыі зрабілі своечасова. Прарэктар педінстытуту Фіх выступіў у «Советской Белоруссии» з гідкім артыкулам «Сіянізм і фашызм». Я ж паведаміў рэдактару газеты Коласу, што ня буду наводзіць паклёп на свой народ. Барыс Клейн Недагаворанае.Разьдзелы з успамінаў</ref>.

 

У тым жа 1970 годзе на Б. С. Клейна быў напісаны яшчэ адзін палітычны данос, які ў выніку фігураваў у сфабракаванай супраць яго справе. Данос напісаў літоўскі гісторык Яўген Дзірвеле, з якім Б. С. Клейн меў шчырую размову падчас наведвання Вільні. Размова выклікала ў Я. Дзірвеле падазрэнне, што Б. С. Клейн можа быць агентам, падасланым беларускім КДБ. Літоўскі вучоны вырашыў перастрахавацца і паведаміць пра размову ў адпаведныя органы. Данос быў перасланы літоўскімі органамі ў Мінск і пазней фігураваў у справе супраць Б. С. Клейна:

 

Человек, написавший в 1970 г. донос на меня, Евгений Дирвеле, литовец из Вильнюса, был не профессором, а доцентом-историком. […] После войны он, как и я, окончил Ленинградский университет, хорошо говорил по-русски, доброжелательно относился ко мне во время моих архивных занятий. В те времена для «чужака» в Литве это была не мелочь. Поэтому когда у него случились неприятности, я хотел морально поддержать его, был с ним откровенен. А он действительно заподозрил, что я к нему «подослан», и решил «опередить» меня своим доносом в литовский КГБ. Оттуда его обширное письмо, соответственно обработанное, переслали в Минск, а потом оно фигурировало в моем деле в Гродно [13].

 

Пазней гісторыя з даносам літоўскага гісторыка на Б. Клейна стала сюжэтам апавядання В. Быкава «Бедныя людзі» [14].

Апроч ідэалагічнага ціску супраць Б. С. Клейна выкарыстоўваліся іншыя спосабы запалохвання. У прыватнасці, В. Быкаў успамінаў:

 

Сталася так, што я ўжо мала з кім таварышаваў у Горадні. Усе знаёмыя былі занятыя асабістымі справамі, а галоўнае – пабойваліся занадта кантактаваць з апальнымі пісьменнікамі. Часам сустракаўся з Барысам Клейнам, калі той ня быў заняты ў інстытуце. Клейн меў даволі глыбокі аналітычны розум, быў дасьведчаны ў палітыцы. Ды і ў культуры таксама. […] Менш цікавіўся беларускай літаратурай, але гэта – як каму наканавана. Аднойчы ўвечары ён прыйшоў да мяне на кватэру, мы пасядзелі трохі, і я пайшоў яго праводзіць дадому. Самую важную частку размовы, вядома, прыпасалі да гэтага часу. Клейн жыў недалёка, у цэнтры гораду, каля турмы. Прайшлі ў адзін канец, затым у другі. Было ўжо цёмна, людзей на вуліцы трапляла няшмат. Ля самага яго пад’езду рамтам перад намі выніклі трое, заступілі дарогу. Сьпярша мы нават не зразумелі, чаму яны перагарадзілі нам вузкі шлях, як тут жа атрымалі па ўдары ў твары – я і Барыс. У таго адразу ўпалі пад ногі акуляры, я здушана крыкнуў: «У чым справа?» І зноў атрымалі – другі раз. Тады мы закрычалі – на ўсю вуліцу. Адзін таропка перайшоў на другі бок, дзе ўжо стаяў трэці зь іх групы. Астатні раптам наблізіўся амаль ушчыльную, але замест таго, каб ударыць, ціха сказаў «Простите, ребята!» і пайшоў да тых двух. Я памог Барысу адшукаць у цемры яго акуляры. Знэрваваныя мы яшчэ пастаялі, гледзячы, як трое нетаропка пайшлі сабе ў бок турмы. Што рабіць далей? Блізка было ўпраўленне міліцыі, насупроць ад яго ўпраўленне КДБ. Але мы туды не пайшлі. Мы наогул нікуды не пайшлі ні тады, ні заўтра. Мы зразумелі, чыіх гэта рук справа і што скардзіцца – марна. Зноў жа ня так ужо яны нас і пабілі – сінякоў не засталося. Шкельцы ў акулярах Барыса замянілі, а я наогул выйшаў бяз стратаў. Заставалася толькі дзякаваць Богу і чакаць новых прыгод [15].

 

У 1970 годзе Б. C. Клейн быў выключаны з партыі і пазбаўлены працы:

 

6 мая 1971 г. бюро Гродненского горкома, как говорится, поставило на мне крест. Обвинения предъявлены были мне достаточно тяжкие, как следует из постановления Бюро: «Он [Клейн] подчеркивал необходимость борьбы против сталинистов, против правящей группировки, которая как будто стремится возвратить старые сталинские методы, утверждал, что якобы в партии образовались два крыла: сталинистов-догматиков и демократическое крыло творческой интеллигенции. […] В том же документе можно было прочитать: «В 1968 г. Клейн Б. С. выступил против предпринимаемых мер нашего правительства и ЦК КПСС по отношению к Чехословакии». В справках же парткомиссий отмечалось, что Клейн называл руководство КПСС «группой выродков», которые доведут страну до катастрофы. Утверждал, что «массы недовольны политикой партии, что у нас в стране нет демократии, свободы… Выборы в нашей стране – это ширма для прикрытия кучки карьеристов. Формами борьбы считал, в частности, подготовку статей, книг, брошюр, отправку писем в ЦК, подстрекал вовлекать в эту антипартийную деятельность население. В лекциях Клейн проводил свои враждебные взгляды и допускал, как бы подчеркнуто, «буржуазный объективизм» [16].

 

Апісваючы палітычны пераслед, пад які патрапілі Б. Клейн, В. Быкаў і А. Карпюк, апошні ўспамінае:

 

Першага пакаралі, пазбавіўшы звання дацэнта, Барыса Клейна. Аўтара папулярных кніжак, лектара таварыства «Веды» звольнілі з працы ў медыінстытуце і адправілі юрысконсультам на базу гародніны. З-за дрымучай сваёй абмежаванасці мясцовыя кіраўнікі палічылі Клейна ідэйным натхняльнікам ды галоўным вінавайцам таго, што Быкаў у творах такі рэзкі. Клейну прышылі антысаветызм. Падлавілі на фразах тыпу «кансерватыўныя і няздольныя ўжо да нічога крамлёўскія кіраўнікі», «мацёрыя сталіністы», якімі ён карыстаўся на лекцыях перад студэнтамі, таму яшчэ і выключылі з партыі. Член бюро гаркама Генадзь А., зняважліва празваны ў горадзе мянушкай «Генка», адбіраючы білет, заглянуў туды, дзе адзначаюць суму партыйных унёскаў, і са зларадным здавальненнем абвясціў Клейну: – Го-о, і яму ўсё яшчэ было кепска! Ну, цяпер ты, голубе, атрымліваць столькі не будзеш, мы ж ужо аб гэтым паклапоцімся, будзь пэўны! [17].

 

14 красавіка 1972 года ў Маскве пленум ВАК пазбавіў Б. С. Клейна ступені кандыдата гістарычных навук і звання дацэнта. На афіцыйны запыт Б. С. Клейна аб прычынах пазбаўленя яго вучоных ступені і звання вучоны атрымаў афіцыйны ліст наступнага зместу:

 

«Ученой степени кандидата наук и ученого звания доцента Вы лишены по решению пленума ВАК от 14.IV.72 (прот.23) за действия, несовместимые с высоким званием советского ученого. Лица, лишаемые ученых степеней и званий, на заседание ВАК не вызываются» [18].

 

Палітычны пераслед Б. С. Клейна суправаджаўся не толькі складанасцямі ў прафесійнай сферы, але таксама тэлефоннымі пагрозамі, адчужэннем грамадскасці. Як узгадвае А. Карпюк:

 

Ад Клейна і ад мяне знаёмыя людзі на вуліцы кідаліся ў бакі, бытта ад пракажоных. Ніхто больш мне не тэлефанаваў, не дасылаў лістоў, а школы, тэхнікумы ды рабочыя інтэрнаты перасталі раптам запрашаць на выступленні [19].

 

Пра складанасць і спецыфіку сітуацыі, у якой падчас пераследу апынуўся Б. С. Клейн, сведчаць яго наступныя ўспаміны:

 

Когда ему [второму секретарю Гродненского обкома партии Фомичеву] доложили, что я намерен выехать из Гродно и устраиваться на работу под Ленинградом, он мне настоятельно отсоветовал это делать: пройдет от силы три-четыре недели – и там, на новом месте, раздумают брать. А если же возьмут, будет звонок отсюда, чтобы немедленно уволили. А мой незабвенный друг со студенческих времен профессор Игорь Быховский, с которым мы вместе учились в Ленинградском университете, так много хлопотал, чтобы раздобыть мне место в пригородном районе. – Зачем вы вмешиваетесь? – спросил я у секретаря обкома, – ведь я не лишен свободы, даже не давал подписки о невыезде. А поскольку все у меня уже отняли, значит я вам не нужен. – Нет, вы нужны, – возразил тот, и я навсегда запомнил его слова. – Вы будете маячить на гродненских улицах, как тень. Чтобы все видели, какая судьба ожидает того, кто пойдет против нас. «Против кого? – думал я. – Это месть ЦК, Госбезопасности – или, быть может, там были еще какие-то интересы?» [20].

 

Са зменай роду дзейнасці складанасці ў прафесійнай сферы не спыніліся. Пасля чатырох гадоў працы сацыёлагам на камбінаце «Азот» на Б. С. Клейна ізноў быў напісаны данос, што паслужыла прычынай звальнення [21].

 

Оказывается, вскоре после совещания, на котором я рассказал о своем опыте, некто хорошо осведомленный через голову Клецкова дал из Гродно тревожный сигнал, причем не Машерову даже, а прямо в Москву, в отдел пропаганды ЦК КПСС. Суть доноса сводилась к тому, что, мол, в Гродненской области партийная наука социология отдана на откуп Клейну, отщепенцу и идеологическому врагу, лишенному за это ученой степени и звания. Честные коммунисты возмущены тем, что ему предоставлена возможность распространять и внедрять свои тлетворные идеи. Это свидетельствует об утрате бдительности [22].

 

Адчуўшы неабходнасць больш смелых крокаў для таго, каб абараніць сябе ад наступных нападкаў з боку ўлад, Б. С. Клейн адправіў у Маскву ліст з выкрыццём уладальнікаў падробных ступеняў, што займалі высокія дзяржаўныя пасады [23].

Бліжэй да канца 1975 года паўстала пытанне аб вяртанні Б. С. Клейну навуковага статусу. Гэты шлях ляжаў толькі праз узнаўленне ў партыі, для чаго было неабходна давесці персанальную справу Б. С. Клейна да Бюро ЦК. Разгляд справы на Бюро ЦК было прызначана на 6 сакавіка 1976 года. Па выніках Бюро, на якім разгляд справы Б. С. Клейна доўжыўся пару гадзін, у Маскву было адаслана хадайніцтва аб узнаўленні Б. С. Клейна у членах партыі [24].

Наступным крокам стала пытанне аб узнаўленні Б. С. Клейна ў правах вучонага. Гэты працэс таксама адбываўся не без складанасцяў і перашкод з боку былых калег. Апісваючы вынікі Савету медінстытута, на якім прымалася рашэнне аб адсылцы ў ВАК прадстаўленя аб узнаўленні Б. С. Клейна ў правах вучонага, сам Б. С. Клейн узгадвае:

 

В мою поддержку не выступил никто. Посему в феврале 1977 г. ВАК известил меня, что ввиду позиции, занятой Советом Гродненского мединститута, вопрос о моём восстановлении решен быть не может. Еще один год они, по сути, украли из моей жизни. Заново же, в соответствии с полученной от начальства рекомендацией, собрались только 11 мая 1978 г. На этот раз на Совете прозвучало и несколько благожелательных для меня выступлений. Однако при тайном голосовании предложение восстановить меня в правах ученого не собрало положенных 2/3 от общего числа голосов. Представления в Москву так и не направили [25].

 

Толькі ў верасні 1978 года рэктару Гарадзенскага ўніверсітэта А. В. Бадакову было рэкамендавана залічыць Б. С. Клейна ў штат старшым выкладчыкам. Зімой з Масквы прыехаў старшыня ВАК СССР прафесар Кірылаў-Угрумаў для асабістага знаёмства з Клейнам. 20 красавіка 1979 года Б. С. Клейн быў узноўлены ў вучонай ступені кандыдата гістарычных навук і ў вучоным званні дацэнта [26]. Гэта дало магчымасць вярнуцца на працу ва ўніверсітэт. У 1989 годзе Б. С. Клейн абараніў доктарскую дысертацыю. Па ўспамінах вучонага, працэс абароны таксама не абышоўся без складанасцяў:

 

Когда я подготовил докторскую диссертацию, ее коварно допустили к защите в Минске только затем, чтобы провалить. Выждав, как положено, год, я представил ту самую диссертацию в Вильнюсский госуниверситет. Там за нее проголосовали единогласно, и 10 марта 1989 г. мне была присуждена ученая степень доктора исторических наук. 17 апреля 1990 г. ВАК присвоил мне ученое звание профессора [27].

 

У канцы 80-х Б. С. Клейн трапіў у сітуацыю, калі ізноў мог быць пазбаўлены вучонай ступені:

 

Правовая обеспеченность научной жизни у нас никогда не была прочной. Это показало и обсуждение в Гродно на университетском форуме моей статьи «Западная Белоруссия: от иллюзий к реальности» (была опубликована в журнале «Неман», 1989, № 9). Шла речь о белых пятнах в нашей истории; были выдвинуты предложения о неотложных реформах. В частности, я предложил сохранить и дать новую жизнь всей исторически-сложившейся системе расселения: город, местечко, крупное село, небольшая деревня, хутор... Восстановить в необходимых пределах частную собственность – и т.д. Партийно-хозяйственный актив откликнулся на это собственным предложением о лишении меня ученой степени доктора наук. Правда, до этого не дошло ввиду противодействия Л.Г.Клецкова [28].

 

Асноўныя творы правіць

  • Недосказанное / предисловие: В. Корнелюк, И. Соркина. — Минск: Лимариус, 2019.
  • Што бачыцца цяпер. Чытаючы кнігу Сяргей Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця»/ перакл. з рускай В. Нікіфаровіча // Дзеяслоў. 2011. № 3. С. 320—323.
  • Недосказанное. Имена — Минск : Лимариус, 2008.
  • Политика США и «дело врачей» // Вопросы истории. 2006. № 6. С. 35-47.
  • Россия между реформой и диктатурой // Вопросы истории. 1991. № 10. С. 3-17.
  • Западная Белоруссия: от иллюзий к реальности // Нёман. 1989. № 9. С. 125—139.
  • Из истории родословной // Развитие исторического краеведения в вузах БССР в свете перестройки высшего образования: материалы Республиканской научно-методической конференции, состоявшейся в г. Гродно 18-20 октября 1988 года / Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы; Редкол. Э. М. Загорульский; сост. и отв. ред. Я.H. Мараш. — Гродно: 1989. — С.112-114.
  • Взгляд из прошлого: Ист.-докум. очерки. — Мн.: Наука и техника, 1989.
  • Политическая деятельность марксистско-ленинской партии по обеспечению самозащиты в условиях подполья: (07.00.01): (На материалах Компартии Зап. Белоруссии, 1920—1938 гг.) : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук / Вильн. гос. ун-т им. В. Капсукаса. — Вильнюс, 1988.
  • Время выбора: Кн. для учащихся. — Мн. : Нар. асвета, 1987.
  • В годину испытаний: историко-литературные очерки. — Минск : Мастацкая літаратура, 1986.
  • За дело правое: Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). — Минск: Беларусь, 1986.
  • Политическая деятельность марксистско-ленинской партии по обеспечению самозащиты в условиях подполья: (07.00.01): (На материалах Компартии Зап. Белоруссии, 1920—1938) : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра ист. наук / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии-фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск, 1986.
  • Барацьба Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі супраць буржуазнага тэрору (1926—1929 гг.) / Б. С. Клейн // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1983. — № 4. — С. 67-73.
  • Время выбора / Борис Клейн // Нёман. 1984. № 9. С. 140—147.
  • Дело Бонч-Осмоловских // Нёман. 1970. № 11. С. 48-89.
  • Доктор Руссель // Нёман. 1969. № 1-2.
  • Найдено в архиве. — Мн.: Беларусь, 1968.
  • Антифашистское освободительное движение в Вильнюсе в 1926—1939 гг.: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. — Вильнюс, 1963.
  • Старонкі палымянага жыцця // Полымя. 1963. № 10. С. 141—153.
  • Слаўныя старонкі сумеснай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы (1920—1939 гг.). — Минск: 1962.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Памёр Барыс Клейн. Наша Ніва (6 кастрычніка 2020). Праверана 6 кастрычніка 2020.
  3. https://belisrael.info/?p=25738
  4. Дзярновіч, А. Клейн Барыс Самуілавіч / Алег Дзярновіч // Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985: Даведнік / Архіў найноўшае гісторыі; [Аўтар-уклад. А. Дзярновіч]. — Мінск: Athenaeum, 2004
  5. Дзярновіч, А. «Гродзенскі трохкутнік» // Arche. № 1-2, 2010
  6. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 62—63, 70—71]
  7. а б https://belisrael.info/?p=25746
  8. Борис Клейн: Меня не сумели уничтожить, хотя жизнь поломали(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 7 лістапада 2019.
  9. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 18-19
  10. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск : Лимариус, 2008. — С. 23
  11. Борис Клейн: Меня не сумели уничтожить, хотя жизнь поломали(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 7 лістапада 2019.
  12. Борис Клейн: Меня не сумели уничтожить, хотя жизнь поломали(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 7 лістапада 2019.
  13. Борис Клейн: Меня не сумели уничтожить, хотя жизнь поломали(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 7 лістапада 2019.
  14. Шапран С. «Але вось сябрам не здраджвалі…». Справа супраць Б. Клейна. Справа супраць А. Карпюка // Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка ІІ. — Мінск-Гародня, 2009. — С. 4
  15. Быкаў В. Доўгая дарога дадому // Поўны збор твораў. У 14 т. Т.8. Мэмуарная проза. – Мінск: пісьменьнікаў; Масква: ТАА «Выдавецтва «Время», 2009. – С. 243–244
  16. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. – Минск: Лимариус, 2008. – С.41–42
  17. Карпюк А. Развітанне з ілюзіямі: эсэ, апавяданні, дзённікі. – Гародня-Wrocław, 2008. С. 158
  18. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. – Минск: Лимариус, 2008. – С.45
  19. Карпюк А. Развітанне з ілюзіямі: эсэ, апавяданні, дзённікі. – Гародня-Wrocław, 2008. С.161
  20. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. – Минск : Лимариус, 2008. – С.41–42
  21. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск : Лимариус, 2008. C. 68-69
  22. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. – Минск: Лимариус, 2008. – С. 69
  23. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С.70-71
  24. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С.72
  25. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. – Минск: Лимариус, 2008. – С.76
  26. Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — С.77-79
  27. Борис Клейн: Меня не сумели уничтожить, хотя жизнь поломали
  28. Борис Клейн: Меня не сумели уничтожить, хотя жизнь поломали

Літаратура правіць

  • Быкаў Васіль. Доўгая дарога дамоў. Мн., 2002.
  • Быкаў В. Доўгая дарога дадому // Поўны збор твораў. У 14 т. Т.8. Мэмуарная проза. — Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў; Масква: ТАА "Выдавецтва «Время», 2009.
  • Дзярновіч, А. «Гродзенскі трохкутнік» // Arche. № 1-2, 2010.
  • Дзярновіч, А. Клейн Барыс Самуілавіч / Алег Дзярновіч // Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985: Даведнік / Архіў найноўшае гісторыі; [Аўтар-уклад. А. Дзярновіч]. — Мінск: Athenaeum, 2004.
  • Карпюк, А. Развітанне з ілюзіямі: эсэ, апавяданні, дзённікі. — Гародня-Wrocław, 2008.
  • Клейн, Б. Недосказанное. Имена / Борис Клейн. — Минск : Лимариус, 2008.
  • Клейн, Б. Недосказанное / предисловие: В. Корнелюк, И. Соркина. — Минск: Лимариус, 2019.
  • Клейн, Б. Што бачыцца цяпер. Чытаючы кнігу Сяргей Шапрана «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця»/ перакл. з рускай В. Нікіфаровіча // Дзеяслоў. 2011. № 3. С. 320—323.
  • Клейн Л. С. Трудно быть Клейном: Автобиография в монологах и диалогах. — СПб.: Нестор-История, 2010.
  • Шапран С. «Але вось сябрам не здраджвалі…». Справа супраць Б. Клейна. Справа супраць А. Карпюка // Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка ІІ. — Мінск-Гародня, 2009. — С. 3-25.

Спасылкі правіць