Барыс Эмануілавіч Гелер

Барыс Эмануілавіч Ге́лер[1] (10 кастрычніка 1926, Мінск — жнівень 2009) — беларускі інжынер-хімік-тэхнолаг. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1967).

Барыс Эмануілавіч Гелер
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1926(1926-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці жнівень 2009 (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыщ Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія штучных валокнаў», 1948).

Працаваў у Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце штучнага валакна (Серпухаўскі філіял, 1948—1956, навуковы супрацоўнік; Калінінскі філіял, 1956—1959, начальнік лабараторыі поліакрылнітрыльных валокнаў), Ташкенцкім інстытуце тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1959—1984, загадчык кафедры хімічнай тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (з 1985, загадчык кафедры «Хімічная тэхналогія высокамалекулярных злучэнняў», з 2000 — прафесар кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фізікахімія плёнка- і валокнаўтвараючых палімераў; тэарэтычныя асновы тэхналогіі хімічных валокнаў; фізічная і фізіка-хімічная мадыфікацыя валокнаў. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

Узнагароды

правіць

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.

Бібліяграфія

правіць
  • О некоторых закономерностях формования карбоцепных волокон по мокрому способу : автореферат диссертации … доктора технических наук / Геллер Б. Э. — Ташкент, 1964.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Ге́лер Барыс Эмануілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Геллер Борис Эммануилович // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 94 : фото.
  • Геллер Борис Эммануилович // Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2004. — С. 66.

Спасылкі

правіць