Барыта
Бары́та[1] (індан.: Barito) — рака ў Інданезіі, на востраве Калімантан.
Барыта | |
---|---|
індан. Barito | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 880 км |
Басейн | каля 100 000 км² |
Расход вады | каля 5 000 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Pegunungan Muller[d] |
• Каардынаты | 0°33′53″ пд. ш. 114°18′18″ у. д.HGЯO |
Вусце | Яванскае мора |
• Месцазнаходжанне | Банджармасін |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 3°22′32″ пд. ш. 114°14′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Яванскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Цэнтральны Калімантан, Паўднёвы Калімантан |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі каля 880[1][2] км. Плошча вадазбору каля 100 000[1][2] км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 5000 м³/с[3]. Пачынаецца на паўднёвых схілах хрыбта Мюлер[3]. Працякае па тэрыторыі правінцый Цэнтральны Калімантан і Паўднёвы Калімантан. У верхнім цячэнні рака моцна парожыстая, з вадаспадамі[4]. Ніжэй цячэ ў забалочанай даліне[4]. Упадае ў Яванскае мора Ціхага акіяна, утвараючы дэльту. Жыўленне пераважна дажджавое[3]. Суднаходная ў ніжнім і сярэднім цячэнні. У адным з рукавоў дэльты ракі горад Банджармасін.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 1996.
- ↑ а б БЭС 1991.
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б ВСЭ 1970.
Літаратура
правіць- Бары́та // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 335. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Барито // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 108. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).
- Бари́то // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 7. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Бари́то // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 58. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.