Бас Дост

нідэрландскі футбаліст

Бас Дост (нідэрл.: Bas Dost; нар. 31 мая 1989, Дэвентэр, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік клуба НЕК з Неймегена. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2015—2018).

Футбол
Бас Дост
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 мая 1989(1989-05-31)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Нідэрланды
Рост 196 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Нідэрланды НЕК
Нумар 12
Маладзёжныя клубы
1994—2001 Нідэрланды Германікюс
2001—2007 Нідэрланды Эмен
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Нідэрланды Эмен 23 (6)
2008—2010 Нідэрланды Хераклес (Алмела) 61 (17)
2010—2012 Нідэрланды Херэнвен 66 (45)
2012—2016 Германія Вольфсбург 85 (36)
2016—2019 Партугалія Спортынг 84 (76)
2019—2020 Германія Айнтрахт (Франкфурт) 36 (12)
2021—2022 Бельгія Бругэ 45 (21)
2022—2023 Нідэрланды Утрэхт 24 (9)
2023— Нідэрланды НЕК Неймеген
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Нідэрланды Нідэрланды (да 20) 4 (0)
2009—2011 Нідэрланды Нідэрланды (да 21) 10 (5)
2015—2018 Нідэрланды Нідэрланды 18 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Бас дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмен», аднак у 2008 годзе перайшоў у клуб Эрэдывізіі «Хераклес». Гэтае пагадненне абышлося для клуба з Алмела ў 300 тысяч еўра. Дзякуючы добраму сезона ў новай каманды з’явіліся чутка пра пераход іграка ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 мая 2010 года Дост стаў футбалістам «Херэнвена».

У новым клубе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 снежня 2011 года нават забіў усе 5 галоў у браму клуба «Эксельсіёр» (0:5). 1 чэрвеня 2012 года стала вядома пра пераход іграка ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 года супраць «Штутгарта» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 года Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баера», якая скончылася перамогай «Вольфсбурга» з лікам 4:5[3].

У жніўні 2016 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[4]. У маі 2018 года пацярпеў пры нападзенні на каманду фанатаў, і ў чэрвені разам з шэрагам іншых ігракоў у аднабаковым парадку разарваў кантракт са «Спортынгам»[5]. Аднак, пасля звальнення прэзідэнта клуба Бруну ды Карвалью ў ліпені 2018 года вярнуўся ў партугальскі клуб[6].

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Германію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам»[7]. У снежні 2020 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе нападніка ў бельгійскі «Бругэ»[8]. Пакінуў «Бругэ» па закачнэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У ліпені 2022 года далучыўся да «Утрэхта», а ў жніўні 2023 года папоўніў склад НЕКа.

Міжнародная кар’ера правіць

28 сакавіка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нідэрландаў у адборачным матчы Еўра-2016 супраць Турцыі (1:1).

У красавіку 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай з-за адсутнасці поспехаў (Нідэрланды не прайшлі ў фінальныя часткі чэмпіянату Еўропы 2016 і чэмпіянату свету 2018).

Дасягненні правіць

«Вольфсбург»:

«Спортынг»:

«Бругэ»:

Крыніцы правіць