Бацы́лы — палачкападобныя бактэрыі, у цыкл развіцця якіх уваходзіць спораўтварэнне. У вузкім сэнсе бацылы — аэробныя і факультатыўныя анаэробныя грамстаноўчыя палачкападобныя прадстаўнікі роду Bacillus, што ўтвараюць тэрмаўстойлівыя эндаспоры.

Бацылы

Сенная палачка, афарбоўка па метаду Грама
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bacillus Cohn, 1872


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  407
NCBI  1386
EOL  83228

Большасць бацыл — сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі арганічнага рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхнічнай мікрабіялогіі для атрымання ферментаў, антыбіётыкаў, мікрабіялагічных сродкаў барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. Некаторыя бацылы з'яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб (сібірская язва, слупняк і інш.).

Літаратура правіць