«Бацькаў запавет» (кірг.: Atanyn Kereezi) — кыргызскі мастацкі фільм 2016 года рэжысёраў Бакыта Мукула і Дастана Жапара уўлу[2].

Бацькаў запаветM:
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр
Працягласць 112 хв.
Краіна
Мова кіргізская мова
Год 25 жніўня 2016
IMDb ID 5886718

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3].

Сюжэт правіць

У Бішкек прылятае Азат, які 15 год пражыў у эміграцыі з бацькамі ў ЗША. Ён адпраўляецца ў роднае сяло, каб выканаць апошнюю волю памерлага бацькі і выплаціць яго пазыкі. Прыбыўшы на месца, хлопец бачыць, што родная хата і гаспадарка закінутыя, а малодшы брат бацькі, Чора, тут больш не жыве. Нягледзячы на няветлiвы прыём, Азат пачынае рамантаваць закінутую хату, вяртае бацькаўскія пазыкі. Неўзабаве з’яўляецца Чора. Іх сустрэча адкажа на галоўнае пытанне: што сапраўды завяшчаў сыну памерлы бацька[3].

Узнагароды правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[4].

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. A Father's Will (2016) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2023.
  3. а б Бацькаў запавет (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2023. Праверана 27 студзеня 2023.
  4. A Father's Will (2016) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 27 студзеня 2023.

Спасылкі правіць