Сандра Бацічэлі
Сандра Бацічэлі (італ.: Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі італ.: Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445, Фларэнцыя — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.
Сандра Бацічэлі | |
---|---|
італ.: Sandro Botticelli | |
Імя пры нараджэнні | Алесандра дзі Марыяна дзі Вані Філіпепі |
Дата нараджэння | каля 1445[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1510[3][4][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, фрэскіст |
Месца працы |
|
Жанр | партрэт[9][6], гістарычны жывапіс[9][6], рэлігійны жывапіс[d][9], алегорыя[d][6], міфалагічны жывапіс[d][6] і рэлігійнае мастацтва[d][6] |
Мастацкі кірунак | адраджэнне |
Вядомыя працы |
«Вясна» «Нараджэнне Венеры» |
Заступнікі | Ларэнца Медычы |
Уплыў | Філіпа Ліпі[10] і Андрэа дэль Верок’я |
Уплыў на | прэрафаэлітызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Бацічэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477—1478), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483—1484) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492—1497).
Галерэя
правіць-
Вясна
-
Нараджэнне Венеры
-
Паклёп
-
Містычнае Раство
Зноскі
- ↑ а б Lightbown R. W. Sandro Botticelli / Italian painter / Also known as: Alessandro di Mariano Filipepi // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998.
- ↑ Artnet — 1998. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ Sandro Botticelli // AGORHA — 2009. Праверана 13 лютага 2020.
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в г д е RKDartists
- ↑ Florence and its Painters: From Giotto to Leonardo da Vinci, Florenz und seine Maler: Von Giotto bis Leonardo da Vinci — С. 20.
- ↑ mutualart.com — 2008.
- ↑ а б в Union List of Artist Names
- ↑ Schumacher A. Florence and its Painters: From Giotto to Leonardo da Vinci, Florenz und seine Maler: Von Giotto bis Leonardo da Vinci — С. 20.