Бачонак
Бачо́нак — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вялікія Асёткі, у басейне ракі Дрыса.
Бачонак | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 148,0 м |
Даўжыня | 0,32 км |
Шырыня | 0,16 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,88 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2 м. На поўначы выцякае ручай у раку Дрыса.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.