Баі за Бабруйск (1919)

Баі за Бабруйск у 1919 годзе — эпізод польска-савецкай вайны.

Баі за Бабруйск
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна
Карта-схема наступлення на Бабруйск.
Карта-схема наступлення на Бабруйск.
Дата 28 жніўня3 верасня 1919
Месца Бабруйск
Вынік перамога польскіх войск
Праціўнікі
 Польшча
 Францыя (абмежаваны ўдзел)
 РСФСР
Камандуючыя
Данііл Канаржэўскі
Уладзіслаў Андэрс
невядома
Сілы бакоў
два пяхотных палка, уланскі полк, танкавая рота два пяхотных палка, два батальёна матросаў, тры бронецягнікі
Страты
невядома 500 палонных

Пасля захопу Мінска войскі польскага Літоўска-Беларускага фронту атрымалі магчымасць працягнуць наступальныя дзеянні аж да ракі Бярэзіны. Калі перадавыя часці Велікапольскай групы 24 жніўня дасягнулі раёна Асіповічаў, генерал Станіслаў Шаптыцкі аддаў загад аб узяцці Бабруйска. 25—27 жніўня часці групы занялі зыходныя пазіцыі. Савецкія войскі, якія абаранялі Бабруйск, падрыхтавалі абарончыя рубяжы на рацэ Ваўчанцы, выкарыстоўваючы палявыя ўмацаванні часоў Першай сусветнай вайны. Бабруйскі плацдарм абаранялі 67-ы і 68-ы стралковыя палкі 8-й стралковай дывізіі, два батальёны матросаў і тры бронецягнікі. Усяго каля 2500 салдат.

24 жніўня камандуючы Вялікапольскай групай атрымаў загад аб узяцці Бабруйска. Генерал Данііл Канаржэўскі вырашыў атакаваць горад па трох напрамках. 28 жніўня група Канаржэўскага пачала наступленне на Бабруйск. Левая ўдарная група, пасля непрацяглай артылерыйскай падрыхтоўкі, прайшла ўброд праз Ваўчанку, выйшла на пазіцыі праціўніка, захапіла іх і пачала пераслед праз Чырвонае. Большасць чырвонаармейцаў здаліся або ў беспарадку адступілі. Не дапамагла ім і савецкая контратака, прадпрынятая ў гэтым кірунку. Каля 17 гадзін група дасягнула Бабруйска, ужо захопленага 4-м Вялікапольскім стралковым палком.

Сілы цэнтральнай групы маёра Брэзанега пры падтрымцы роты танкаў Renault FT капітана Дзюфуро рушылі паміж чыгуначнай лініяй Асіповічы — Бабруйск і дарогі Слуцк — Бабруйск і, зламаўшы слабое супраціўленне праціўніка, выйшлі на скрыжаванне дарогі і чыгуначнага шляху. З’яўленне танкаў стала вялікай нечаканасцю для чырвонаармейцаў, якія не аказалі супраціву і адышлі. Пасля недоўгачасовага бою пад Сёмкавам, а затым з бронецягніком група захапіла станцыю ў Бабруйску і каля 15 гадзін увайшла ў горад.

Правая (конная) група падпалкоўніка Уладзіслава Андэрса, пераадолеўшы нязначнае супраціўленне праціўніка, падышла з поўдня да горада і захапіла станцыю Беразіна, з дапамогай коннай артылерыйскай батарэі адагнаўшы савецкі бронецягнік.

Савецкія войскі, адступіўшы за раку, занялі дамінуючыя пагоркі на ўсходнім беразе і адтуль сталі абстрэльваць польскія пазіцыі. У ноч на 1 верасня адзін батальён 3-га Вялікапольскага стралковага палка фарсіраваў раку Бярэзіну па рэштках чыгуначнага моста, а другі батальён пераправіўся на пароме каля Назараўкі. Перад світаннем абодва батальёна атакавалі савецкія пазіцыі і захапілі Бабін. У наступныя дні раён плацдарма быў пашыраны, а савецкія контратакі, накіраваныя на адкідванне польскіх войскаў за Бярэзіну, былі адбітыя. 4 верасня ўланскі полк часова захапіў Клічаў, а затым вярнуўся ў Бабруйск.

Літаратура

правіць
  • Директивы командования фронтов Красной Армии (1917-1922): Сб. док. в 4 т. Т. II. Март 1919 г.-апрель 1920 г. / Глав. архив. упр. при Совете Министров СССР, Ин-т воен. истории М-ва обороны СССР, Центр. гос. архив Советской Армии; Отв. сост. Т.Ф. Каряева. — М.: Воениздат, 1972. — 804 с.
  • А. П. Грицкевич. Западный фронт РСФСР 1918-1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. Минск, Харвест, 2010. 496 с.
  • Janusz Cisek, Konrad Paduszek, Tadeusz Rawski: Wojna polsko-sowiecka 1919–1921. Warszawa: Wojskowe Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2010.
  • Adam Przybylski: Wojna polska 1918–1921. Warszawa: Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1930. [1]
  • Norman Davies, White Eagle, Red Star: the Polish-Soviet War, 1919-20, Pimlico, 2003, ISBN 0-7126-0694-7
  • Lech Wyszczelski: Wojna o polskie kresy 1918–1921. Warszawa: Wydawnictwo Bellona SA, 2011. ISBN 978-83-11-12866-8.