Баі за Тафтаназ (2012)
Баі за Тафтаназ — узброенае сутыкненні паміж урадавымі сіламі і баевікамі ССА за горад Тафтаназ падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі.
Бітва за Тафтаназ | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
Дата | 3 — 5 красавіка 2012 года | ||
Месца | Тафтаназ | ||
Вынік | Перамога сірыйскай арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Ход баёў
правіцьАперацыя па вызваленні захопленага баевікамі горада Тафтаназ пачалася 3 красавіка 2012 года[1].
5 красавіка было паведамлена, што сірыйскія войскі вызвалілі горад Тафтаназ ад баевікоў і пераследуюць іх у невялікіх паселішчах на мяжы з Турцыяй. У выніку паспяхова праведзенай аперацыі затрымана вялікая колькасць апазіцыянераў і вызвалены выкрадзеныя імі закладнікі[2].
Страты з абодвух бакоў склалі 120 чалавек.
Наступствы
правіць22 лістапада 2012 года ў раёне горада Тафтаназ падчас рабочай паездкі быў выкрадзены амерыканец Джэймс Фоўлі, які падаваў відэаматэрыялы агенцтву Франс Прэс. Яго калегу таксама выкралі. Пазней баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» размясцілі ў інтэрнэце відэазапіс пакарання смерцю Фоўлі[3].
На працягу некалькіх месяцаў паўстанцы спрабавалі захапіць авіябазу «Тафтаназ» паблізу горада, аднак кожны раз іх атакі адбіваліся. 3 лістапада 2012 года групы апазіцыянераў здзейсніла спробу захопу аэрадрома. Паводле ацэнак назіральнікаў, наступленне на «Тафтаназ» было разгорнута на досвітку, калі адразу пяць баявых падраздзяленняў мяцежнікаў адкрылі агонь з мноства ракетных установак, мінамётаў і іншых відаў узбраення[4].
У нападзе на «Тафтаназ» у першыя дні студзеня 2013 года прынялі ўдзел каля 700 апалчэнцаў, сярод якіх былі баевікі з тэрарыстычных груповак «Ахрар аш-Шам» і «Фронт аль-Нусра» — баявога крыла «Аль-Каіды». 2 студзеня паўстанцы распачалі спробу захопу аэрадрома, аднак ужо праз два дні былі адкінуты. Другую спробу баевікі распачалі 8 студзеня. Ужо на наступны дзень яны заявілі, што ў ходзе шматдзённага штурму днём ім нібыта ўдалося прарвацца на тэрыторыю верталётнай базы. У той жа дзень на сэрвісе YouTube з’явіўся відэазапіс, на якім бачна, што баевікі кантралявалі як мінімум частку гэтай базы. Па заявах саміх нападаючых, падчас штурму яны нібыта выкарыстоўвалі раней захопленыя зенітныя кулямёты, артылерыйскія гарматы і танкі[5]. Аднак ужо на наступны дзень заявы баевікоў былі абвергнуты: вайскоўцы змаглі адстаяць аэрадром і даць адпор апазіцыянерам, вялікая колькасць якіх была забіта ці паранена, а астатнія байцы беглі[6][7].
Назіральнікі адзначалі, што за некалькі дзён да гэтага баевікі ўжо здзяйснялі ўзброеныя напады на аб’екты сірыйскіх ВПС на поўначы краіны, у выніку чаго ваенная авіяцыя ўрада ў гэтым рэгіёне апынулася фактычна прыкавана да зямлі. Па дадзеных амерыканскай разведкі, якая адсочвала палёты ВПС Сірыі, на поўначы краіны на той момант спыніліся вылеты ваеннай авіяцыі (як самалётаў, так і верталётаў)[5].
Напады на аэрадром і меркаваны захоп ваеннага аб’екта ў Дзярждэпартаменце ЗША адзначылі пахвалой, пры гэтым не ўдаючыся ў падрабязнасці аб персанальным складзе атакавалай групы — сярод тых, хто нападаў былі і баевікі з групоўкі «Фронт аль-Нусра» — у снежні мінулага года прызнаная ЗША тэрарыстычнай. Тым не менш, у дзярждэпартаменце прызналі, што аб канчатковым захопе базы казаць яшчэ рана — на той момант баі за аэрадром яшчэ працягваліся[6].
Зноскі
- ↑ "Сирийские войска ведут бои с мятежниками, захватившими город Тафтаназ". 2012-04-03. Праверана 2019-06-15.
- ↑ "Сирийские войска освободили город Тафтаназ от мятежников". 2012-04-05. Праверана 2019-06-15.
- ↑ "Президент Италии назвал варварством убийство журналиста Джеймса Фоули". 2014-08-22. Праверана 2019-06-15.
- ↑ Сирийские повстанцы начали наступление на стратегический аэропорт (руск.). NEWSru.com (3 лістапада 2012). Праверана 7 верасня 2013.
- ↑ а б Асад потерял крупнейшую вертолетную базу на севере Сирии (руск.). Lenta.Ru (9 студзеня 2013). Праверана 7 верасня 2013.
- ↑ а б Сирийские повстанцы поспешили объявить о взятии базы ВВС, которую 10 дней штурмуют с «Аль-Каидой» (руск.). NEWSru.com (11 студзеня 2013). Праверана 7 верасня 2013.
- ↑ ВС Сирии дали отпор нападавшим на аэродром Тафтаназ террористам (руск.)(недаступная спасылка). REGNUM (10 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 7 верасня 2013.