Ахрар аш-Шам
Брыгада Ахрар-аш-Шам або Харакят-Ахрар аш-Шам аль-Ісламія (араб. حركة أحرار الشام الإسلامية — «Ісламскі рух свабодных людзей Шама») — саюз ісламісцкіх салафіцкіх тэрарыстычных брыгад, аб’яднаных для вайны супраць арміі ўрада Башара Асада, а таксама баевікоў Шабіхі і Хезбалы. Узначальваецца Хасанам Абудам[10]. У ліпені 2013 у складзе «Ахрар аш-Шам» было ад дзесяці да дваццаці тысяч баевікоў, што робіць яе адной з самых буйных апазіцыйных узброеных груповак. Стала адной з асноўных арганізацый, якія складалі Сірыйскі ісламскі фронт (разам з Джэбхат-ан-Нусрай і Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар).
Харакят-Ахрар аш-Шам аль-Ісламія | |
---|---|
араб. حركة أحرار الشام الإسلامية | |
| |
Іншыя назвы | Ахрар аш-Шам |
З'яўляецца часткай | Ісламскі фронт, Армія заваёвы, Фатх-Халеб |
Ідэалогія | салафізм[1], ісламізм[2] |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам |
Лідары |
Хасан Абуд † Абу Абдулах аль-Хамаві Абу Амар аль-Амар |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 2011 |
Саюзнікі | Сірыйская свабодная армія (некаторыя падраздзяленні), Гураба аш-Шам, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар, Брыгада аль-Таўхід, Сірыйскі ісламскі фронт, Фатх аль-Іслам, Катар[2][3], Турцыя[4][5][6] |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Сірыі[2], Шабіха, Хезбала, Іран[7], Расія[7], Ісламская дзяржава[2], Фронт аль-Нусра (перыядычна), Дэмакратычныя сілы Сірыі[8][9], Атрады народнай самаабароны, Джэйш-ат-Тувар |
Колькасць членаў | 25 000 баевікоў (жнівень 2015 года)[2] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Сайт | ahraralsham.net |
Сучасны сірыйскі ўрад, а таксама шэраг краін (уключаючы Іран і Ліван), кваліфікуюць дзейнасць дадзенай групоўкі як тэрарыстычную. Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Ахрар-аш-Шам» тэрарыстычнай групоўкай, але рэзалюцыя не знайшла падтрымкі[11].
Структура і ідэалогія
правіцьГрупа заснавана суніцкімі палітвязнямі, якія ўтрымліваліся ў дамаскай турме Седная да вызвалення ў рамках амністыі ў маі 2011 года[12]. У канцы 2011 года Ахрар аш-Шам налічвала каля 25 атрадаў, размеркаваных па Сірыі. Пасля колькасць атрадаў павялічылася: у ліпені 2012 года іх было 50, а ў сярэдзіне студзеня 2013 года — ужо 83[13]. Большасць з штаб-кватэр гэтых падраздзяленняў размешчана ў вёсках вілаята Ідліб, хоць многія з іх знаходзяцца ў Хаме і Алепа. Удзельнікамі цяжкіх баёў становяцца, у асноўным, брыгады Каўафіль аш-Шухада (Караваны шахідаў), Ансаруль-Хака (Змагары справядлівасці) у Хан Шэйхун, Вілан Ідліб, Катаіб ат-Таухід уаль-Іман (Брыгады «Адзінабожжа і вера»), Катаіб аш-Шахбаі (Брыгады шэрага; шэры — эпітэт горада Алепа), брыгады Хасана бін Сабат, Вілан Алепа, Салахуд-Дзін (Выратаванне рэлігіі) і брыгады Абуль-Тыдала (Бацька адкуплення)[14].
У сваім першым відэазвароце Ахрар аш-Шам заявіла аб тым, што мэта групоўкі — звяржэнне ўрада Асада і ўсталяванне ісламскай дзяржавы ў Сірыі, аднак яны прызналі, што трэба ўлічваць імгненныя патрэбы насельніцтва. Паўстанне параўноўваліся з джыхадам супраць генерала Сафаві, які спрабаваў усталяваць шыіцкую дзяржаву ад Ірана праз Ірак і Сірыю, а затым у Ліване і Палесціне[15].
Ахрар аш-Шам ускосна супрацоўнічае са свецкімі апазіцыйнымі рухамі (ССА), аднак не падтрымлівае адносіны з Сірыйскай нацыянальнай кааліцыяй[15]. Рух супрацоўнічае з іншымі ісламскімі групамі, пры гэтым захоўвае сваю выразную структуру і сакрэтнасць. Большая частка фінансавання ідзе ад донараў з Кувейта[16][17].
Ахрар аш-Шам мае кіраўніцтва ў Сірыі і падкрэслівае, што рух заснаваны менавіта для яе, а не для глабальнага джыхаду[18]. Па заявах байцоў арганізацыі, мэтамі іх аперацый з’яўляюцца ўрадавыя войскі і Шабіха[19].
На снежань 2016 года Ахрар аш-Шам уключала больш за 80 атрадаў агульнай колькасцю каля 16 тыс. чалавек. 29 снежня 2016 года групоўка далучылася да ініцыяванага Расіяй рэжыму перамір’я з 30 снежня 2016 года[20].
Роля ў вайне
правіцьУ снежні 2012 года было абвешчана аб стварэнні новай кааліцыі, названай «Сірыйскім Ісламскім фронтам». З 11 арганізацый, якія былі аб’яднаны ў гэтай кааліцыі, Ахрар аш-Шам была самай буйнай, а член групоўкі Абу Абдарахман ас-Суры стаў афіцыйным прадстаўніком фронту[21]. У студзені 2013 года некаторыя з арганізацый-членаў «Сірыйскага Ісламскага фронту» абвясцілі, што яны аб’ядналі сілы з Ахрар аш-Шам у больш шырокую групу пад назвай Харакат Ахрар аш-Шам аль-Іслам.
9 верасня 2014 года тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас сустрэчы камандавання Ахрар аш-Шам у горадзе Ідліб. У выніку выбуху загінулі не менш як 45 чалавек, у тым ліку лідар групоўкі Хасан Абуд і яшчэ 27 палявых камандзіраў[22][23]. Адказнасць за атаку ніхто на сябе не ўзяў, хоць раней (23 лютага таго ж года) аналагічную атаку на камандуючых Ахрар аш-Шам здзейснілі баевікі ІДІЛ[24].
Звязаныя падзеі
правіцьАхрар аш-Шам адказна за вызваленне журналіста NBC Рычарда Энгель і яго здымачнай групы, якія падарожнічалі разам з групай байцоў з антыўрадавых сіл і былі затрыманы войскамі, падкантрольнымі ўраду Сірыі[25] (пазней, 15 мая 2015 г., само агенцтва NBC адмовілася ад гэтай версіі, заключыўшы, што выкрадальнікі ставіліся да суніцкай узброенай групоўкі, не звязанай з шыіцкімі праўладнымі групамі, у тым ліку на падставе рэпартажаў The New York Times[26]).
6 лістапада 2014 года Ахрар аш-Шам стаў чацвёртай ісламісцкай групоўкай ў Сірыі, чые пазіцыі падвергліся авіяўдару ВПС ЗША[27].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Daniel Cassman. Ahrar al-Sham . stanford.edu.
- ↑ а б в г д Syrian Islamist rebel group looks to the west - FT.com
- ↑ The Army of Islam Is Winning in Syria | Foreign Policy
- ↑ Resilient insurgent group Ahrar al-Sham to play bigger role in Syria | Reuters
- ↑ Ahrar al sham in Syria and Turkey - Business Insider
- ↑ Turkey May Have Found Syrian Horse To Back In Ahrar al Sham, But US Disagrees
- ↑ а б Syrian rebels call for regional alliance against Russia and Iran | Reuters Архівавана 21 лістапада 2015.
- ↑ YPG, allies clash with Syrian opposition groups in Aleppo | Middle East Eye
- ↑ Nusra reportedly attacks newly pledged SDF forces in Aleppo (англ.). Syria Direct. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Competition among Islamists . The Economist (20 ліпеня 2013). Праверана July 18, 2013.
- ↑ ООН не признала группировки «Ахрар-аш-Шам» и «Джейш-аль-Ислам» террористическими — Газета.Ru | Новости
- ↑ Bar, Herve (13 February 2013). "Ahrar al-Sham jihadists emerge from shadows in north Syria". AFP. Архівавана з арыгінала 2014-02-21. Праверана 10 March 2013.
- ↑ Lund, Aron. Syria’s salafi insurgents: The rise of the Syrian Islamic Front . Swedish Institute of International Affairs (1 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2013.
- ↑ Lund, Aron. Holy Warriors(недаступная спасылка). Foreign Policy (5 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 26 снежня 2012.
- ↑ а б Tentative Jihad Syria's fundamentalist opposition . International Crisis Group (12 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 29 снежня 2012.
- ↑ Syrian Anti-Assad Rebel Groups Funded by Saudi Arabia, Qatar | TIME.com
- ↑ Going Rogue: Bandits and Criminal Gangs Threaten Syria’s Rebellion . Time (30 ліпеня 2012). Праверана 11 верасня 2012.
- ↑ https://www.economist.com/news/middle-east-and-africa/21582037-one-islamist-rebel-group-seems-have-overtaken-all-others-competition-among Syria’s Islamist fighters: Competition among Islamists
- ↑ Syrian rebels seek refuge in religion . Financial Times (9 жніўня 2012). Праверана 21 верасня 2012.
- ↑ Список вооруженных группировок в Сирийской Арабской Республике, присоединившихся к режиму перемирия с 30 декабря 2016 г : Министерство обороны Российской Федерации
- ↑ Islamic Forces In Syria Announce Establishment Of Joint Front Aimed At Toppling Assad, Founding Islamic State; Syrian Website Urges Them To Incorporate All Islamic Forces In Country .
- ↑ Syria rebels name slain leader’s replacement
- ↑ Syrian Civil War: 'At Least 45' Killed as Blast Hits Meeting of Islamist Insurgents
- ↑ Top al-Qaeda operative killed in Syria attack
- ↑ Krauss, Joseph (18 December 2012). "Kidnapped US journalist Engel free after Syria firefight". AFP. Архівавана з арыгінала 2014-02-01. Праверана 18 December 2012.
- ↑ Ravi Somaiya; C. J. Chivers; Karam Shoumali (15 April 2015). "NBC News Alters Account of Correspondent's Kidnapping in Syria". Праверана 8 December 2015.
- ↑ Report: Airstrikes target another Islamist group in Syria