Дэмакратычныя сілы Сірыі

вайсковая кааліцыя

Дэмакратычныя сілы Сірыі або Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС)[5] або Сірыйская дэмакратычная армія (араб. قوات سوريا الديمقراطية‎‎, курд.: Hêzên Sûriya Demokratîk, англ.: Syrian Democratic Forces, SDF) — альянс сіл узброенай апазіцыі ў Сірыі, створаны 10 кастрычніка 2015 года. Уключае курдскія атрады народнай самаабароны (YPG і YPJ), розныя арабскія апазіцыйныя групы (Джэйш-ат-Тувар і інш.), якія ўваходзяць у Сірыйскую арабскую кааліцыю, а таксама асірыйскія і туркменскія апалчэнні[6]. Дзейнічае ў паўночных раёнах Сірыі.

Дэмакратычныя сілы Сірыі
араб. قوات سوريا الديمقراطية‎‎
курд.: Hêzên Sûriya Demokratîk
Выява лагатыпа
Ідэалогія федэралізм[3], democratic confederalism[d], Свецкасць і правы меншасцей[d]
Этнічная прыналежнасць курды, у некаторых выпадках арабы
Штаб-кватэра Эль-Хасака, Сірыя
Актыўная ў поўнач Сірыі
Сфарміравана 10 кастрычніка 2015
Саюзнікі  ЗША
 Францыя
 Расія[1][2]
Праціўнікі Ісламская дзяржава
Фронт аль-Нусра
 Турцыя
Колькасць членаў 40 000[4]
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сайт sdf-press.com (ар.)

Гicторыя правіць

Асноўная заяўленая мэта — барацьба з «Ісламскай дзяржавай». Аб’яднанне ў Дэмакратычныя сілы Сірыі стала працягам сумесных аперацый курдскай самаабароны і часткі ўмераных сіл Свабоднай арміі Сірыі падчас кампаніі «Вулкан Еўфрата». Урад ЗША абвясціў аб падтрымцы альянсу ў рамках новай стратэгіі барацьбы з ІД. Па стане на вясну 2016 года, сілы СДС налічвалі каля 25 тысяч курдскіх апалчэнцаў і каля 5 тысяч арабаў[7].

Да студзеня 2018 года SDF кантралявалі тэрыторыі вакол гарадоў Мембідж і Афрын на паўночным захадзе Сірыі і вялікую частку левага берага Еўфрата да мяжы з Іракам. Па выніку завершанай ў сакавіку 2017 года аперацыі «Шчыт Еўфрата» тэрыторыя паміж гарадамі была занята Турцыяй, што ў далейшым пагражала захопам Афрына і Манбiджа[8]. 20 студзеня 2018 года Турцыя і падтрымоўваныя ёй групоўкі пачалі наступленне на Афрын. Ваенная аперацыя атрымала назву «Аліўкавая галіна».

Падтрымка ЗША правіць

У ходзе канфідэнцыйнага візыту ў Сiрыю 21 мая 2016 года Джозэф Вотэл, кіраўнік камандавання ўзброеных сіл ЗША на Блізкім Усходзе, сустрэўся з лідарамі СДС. Вотэл ухваліў падрыхтоўку мясцовых сіл самаабароны ваеннымі саветнiкамi ЗША[7]. На канец мая 2016 у Сірыі знаходзілася каля 200 амерыканскіх ваенных спецыялістаў. Прадстаўнікі СДС, а таксама мясцовыя племянныя правадыры, са свайго боку, выказалі пажаданне большай дапамогі з боку ЗША, у тым ліку, у частцы пастаўкі цяжкіх узбраенняў[7].

13 студзеня 2018 года стала вядома пра стварэнне міжнароднай кааліцыяй па барацьбе з тэрарызмам і падрыхтоўкі на базе «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» пагранічных сіл бяспекі (BSF), якія зоймуцца аховай кантраляваных курдамі тэрыторый у Сірыі. У студзені навучанне праходзіла першая група з 230 байцоў, агульная колькасць BSF плянавалася ў памеры 30000 чалавек. Размясціць новыя сілы планавалася на поўначы Сірыі уздоўж мяжы з Турцыяй, на ўсходзе краіны ўздоўж іракскай мяжы, а таксама ўздоўж даліны ракі Еўфрат за выключэннем курдскага анклава ў Афрыне (кааліцыя не вяла там аперацый). Ініцыятыва выклікала крытыку з боку Расiі і Турцыі[8].

Палiтычныя мэты правіць

На думку эксперта па пытаннях блізкаўсходняй палітыкі прафесара Дж. Лэндыса, доўгатэрміновай палітычнай мэтай СДС, ядро ​​якой ўтвараюць курдскія атрады, з’яўляецца стварэнне курдскай аўтаноміі на поўначы Сірыі. У прыватнасці, у ходзе баёў у раёне Манбiджа курды спрабавалі ўзяць пад кантроль як мага большы ўчастак тэрыторыі з мэтай далейшых перамоваў пра аўтаномію з урадам Асада[9].

Зноскі