Аперацыя «Шчыт Еўфрата»

Аперацыя «Шчыт Еўфрата» (турэцк.: Operasyon "Fırat Kalkanı") — ваенная аперацыя турэцкіх ўзброеных сіл, пры падтрымцы Свабоднай сірыйскай арміі, на поўначы Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, на тэрыторыі правінцыі Алепа. Праводзілася са жніўня 2016 па канец сакавіка 2017 гг.

Аперацыя «Шчыт Еўфрата»
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы, Канфлікт паміж Турцыяй і ІДІЛ, Турэцка-курдскі канфлікт
Ваенныя дзеянні ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы.
Ваенныя дзеянні ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы.
Дата 24 жніўня 201629 сакавіка 2017[1]
Месца Мухафаза Халеб (раёны Джэраблус, Аазаз, Эль-Баб, Манбідж), сірыйска-турэцкая мяжа
Вынік Перамога Турцыі
Праціўнікі
 Турцыя
Сірыя Сірыйская апазіцыя
пры падтрымцы:
 ЗША (толькі ў барацьбе з ІД)
Ісламская дзяржава
Дэмакратычныя сілы Сірыі
Міжнародны батальён свабоды
пры падтрымцы:
 ЗША (толькі ў барацьбе з ІД)
 Расія (толькі ў барацьбе з апазіцыяй)
 Сірыя (толькі ў раёне Тэль-Рыф’ата, але не ў раёне Манбіджа)
Камандуючыя
Турцыя Зекай Аксакалы
Турцыя Ісмаіл Мецін Темель
Сірыя Ахмед Отман
неведома
Мухамед Ахмед
Аднан Абу Амджад
Сілы бакоў
1500 турэцкіх вайскоўцаў, 3500—5000 апазіцыянераў, 90 амерыканскіх вайскоўцаў 5000—7000 баевікоў
Страты
71 турэцкі вайсковец і 614 апазіцыянераў забіты 713 баевікоў забіты
91—350 курдскіх баевікоў забіты
Агульныя страты
звыш за 100 мірных грамадзян загінулі

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ў жніўні 2016 заявіў, што дадзеная аперацыя скіравана супраць ІДІЛ і «тэрарыстычных груп сірыйскіх курдаў, якія пагражаюць Турцыі»[2][3]. У лістападзе 2016 Эрдаган заявіў, што Турцыя пачала ваенную аперацыю ў Сірыі з мэтай пакласці канец кіраванню сірыйскага прэзідэнта Башара Асада[4][5].

Са снежня 2015 года турэцкія войскі таксама праводзілі ваенную аперацыю ў суседнім Іраку[6][7].

Мэты аперацыі правіць

25 жніўня турэцкія ўлады запатрабавалі, каб курдскія атрады (YPG) сышлі на ўсходні бераг р. Еўфрат, пагражаючы ў адваротным выпадку працягнуць наступленне на тэрыторыі паўночнай Сірыі. Міністр абароны Турцыі Фікры Ышык заявіў, што турэцкая ваенная аперацыя ў Сірыі мае дзве мэты: забяспечыць бяспеку сірыйска-турэцкай мяжы і дамагчыся таго, каб «там не было курдаў».

29 жніўня віцэ-прэм’ер Турцыі Нума Куртулмуш заявіў, што адна з мэтаў аперацыі — «перашкодзіць стварэнню курдамі калідора ад Ірака да Міжземнага мора». У адказ на заклікі ЗША спыніць атакі курдскіх атрадаў міністр Турцыі па справах ЕС Амер Чэлік заявіў:

Ніхто не мае права казаць нам, з якой тэрарыстычнай арганізацыяй варта змагацца, а якую ігнараваць.

29 лістапада прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што мэтай аперацыі з’яўляецца звяржэнне Башара Асада, назваўшы апошняга «жорсткім тыранам»[8].

Па маіх ацэнках, каля 1 млн чалавек загінулі ў Сірыі. Гэтыя смерці ўсе яшчэ працягваюцца — паміраюць дзеці, жанчыны і мужчыны. Дзе ААН? Што яна робіць? Мы цярпелі, але ў рэшце рэшт павінны былі ўвайсці ў Сірыю разам са «Свабоднай сірыйскай арміяй». Чаму мы гэта зрабілі? У нас няма прэтэнзій на сірыйскую зямлю. Мы там для ўстанаўлення справядлівасці. Мы ўвайшлі туды, каб скончыць праўленне тырана Асада.

Падрыхтоўка і ход аперацыі правіць

20 жніўня 2016 года вялікая колькасць баевікоў і аўтакалона з больш чым 50 машын з цяжкім і сярэднім узбраеннем перасеклі сірыйска-турэцкую мяжу праз Джэраблус[9].

22 жніўня, у адказ на тэракт у г. Газіянтэп, сухапутныя войскі Турцыі нанеслі ўдар з 60 САУ па пазіцыях курдаў і Ісламскай дзяржавы (ІД)[10]. Жыхары Каркамыша неўзабаве пасля пачатку аперацыі былі эвакуяваныя.

Рана раніцай 24 жніўня турэцкія сілы абстралялі пазіцыі ІД ў Джэраблусе, у той час як турэцкія ВПС разбамбілі 11 мэтаў з паветра[11]. Пазней турэцкія танкі перасеклі мяжу і, далучыўшыся да часцей Свабоднай арміі Сірыі, атакавалі горад. ЗША заявілі, што будуць забяспечваць падтрымку з паветра ў барацьбе супраць ІД[12]. Праз некалькі гадзін пасля пачатку наступлення турэцкі спецназ і Легіён Шам узялі пад кантроль першы населены пункт — Таль-Катыя — тэрарысты пакінулі пасёлак, каб умацаваць пазіцыі ў Джэраблусе[13]. У той жа дзень баевікі беглі, і горад быў заняты практычна без бою. Баевікі адышлі ў бок г. Эль-Баб[14].

28 жніўня турэцкія ВПС нанеслі ўдар па тэрыторыі, занятай курдамі, паблізу г. Джэраблус. Незалежныя крыніцы паведамілі аб гібелі ў тым жа раёне, па меншай меры, 35 мірных жыхароў і чатырох баевікоў[15]. Турэцкія ваенныя крыніцы назвалі загінулых курдскімі баевікамі.

На 29 жніўня туркі выйшлі да прытоку Еўфрата на поўнач ад Манбіджа, займанага курдамі. У той жа дзень МЗС Турцыі высунуў курдам ультыматум, запатрабаваўшы адысці на ўсход ад Еўфрата, на захадзе якога стаіць Джэраблус.

3 верасня ў горад Эль-Раі (правінцыя Алепа) на кантраляваную баевікамі тэрыторыю ўвайшлі 20 турэцкіх танкаў «Леапард», 5 бронетранспарцёраў і грузавік (для праходу цяжкай тэхнікі вайскоўцы разабралі частку недабудаванай на мяжы з Сірыяй сцяны) і нанеслі ўдары па пазіцыях ІД[16].

Па паведамленні Генеральнага штаба Турцыі, па стане на 2 кастрычніка з пачатку аперацыі нанесена 6319 удараў па 1657 аб’ектах тэрарыстаў, «вернута пад кантроль» 960 кв. км. тэрыторый, у тым ліку населеныя пункты Увайшыах, Талій Атыах і Джубан на поўдзень ад горада Аль-Раі.

26 кастрычніка на пазіцыях ССА выбухнуў шахід-мабіль, кіраваны смяротнікам — загінулі двое і паранены 21, знішчана сем транспартных сродкаў. Таксама, верталёт сірыйскай арміі скінуў бачковыя бомбы на пазіцыі ССА ў паселішчы Тэль Наіф — загінулі двое, яшчэ пяцёра паранены — гэта стала першым ударам з боку сірыйскіх урадавых войскаў па падтрымліваемых Анкарой ССА, з моманту пачатку турэцкай аперацыі[17][18].

Па стане на канец 2016 года турэцкая армія не змагла дамагчыся захопу горада Аль-Баб, акрамя таго армія панесла сур’ёзныя страты ў людзях і тэхніцы. Аднак Турцыя сваім уварваннем расчляніла паўночна-заходні і паўночна-заходні курдскія анклавы, што спыніла стварэнне адзінай курдскай аўтаноміі на мяжы Сірыі і Турцыі. Ваенная аперацыя Турцыі, накіраваная і на выцісканне курдаў на левы бераг Еўфрата, дасягнула мэты — цалкам узята пад кантроль мяжа паміж Азазіяй і Еўфратам з сірыйскага боку. Першы этап аперацыі «Шчыт Еўфрата» завершаны — створана буферная зона з мэтай не дапусціць на гэтую тэрыторыю курдаў. Паведамлялася, што захоп тэрыторый прайшоў амаль без баёў, а баевікі ІДІЛ, якія раней кантралявалі іх, сышлі адтуль, відавочна, па дамоўленасці[19].

23 лютага 2017 года Узброеныя сілы Турцыі і атрады сірыйскай апазіцыі ў рамках аперацыі «Шчыт Еўфрата» ўсталявалі кантроль над горадам Эль-Баб, вызваленага ад баевікоў ІД[20].

Да 9 сакавіка 2017 года УС Турцыі вызваліла ад ІД усе прылеглыя да г. Эль-Баб населеныя пункты.

10 сакавіка артылерыя турэцкай арміі абстрэльвала ўмацаваныя раёны Сірыйскай дэмакратычнай арміі (SDF) паблізу населеных пунктаў Мараназ, Айн Дакна і Тэль Білуна, а таксама недалёка ад аэрадрома «Менаг» на поўдзень ад горада Аазаз у паўночнай частцы правінцыі Алепа[21].

29 сакавіка 2017 года Турцыя завяршыла аперацыю «Шчыт Еўфрата».

У чэрвені Турцыя зноў пачала праяўляць ваенную актыўнасць на поўначы Сірыі, увёўшы 23 чэрвеня свае ваенныя падраздзяленні ў правінцыю Алепа для барацьбы з курдскімі фарміраваннямі, якіх падтрымлівалі ЗША. Турэцкія вайскоўцы, бронетранспарцёры і цяжкая артылерыя накіраваны ў раён курдскага кантона Афрын, дзе працягваліся сутыкненні паміж пратурэцкімі і курдскімі апалчэнцамі[22].

Страты правіць

Турэцкія вайскоўцы сцвярджалі, што ў 2016 годзе страцілі пяць танкаў «Леапард 2A4»: 1 ад СТУР TOW-2[23], 2 ад СТРК «Фагот»[24] і 2 былі захоплены[25]. Па інфармацыі ад ІДІЛаўцаў[26] і па даных журналістаў Die Welt побач з сірыйскім горадам Аль-Баб было падбіта 10 танкаў турэцкай арміі[27].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. правды», Екатерина БОЛГОВА | Сайт «Комсомольской (2017-03-29). "Турция сообщила об успешном завершении военной операции «Щит Евфрата» в Сирии". KP.RU - сайт «Комсомольской правды» [руская]. Праверана 2017-03-29.
  2. Erdogan says Syria operation aimed at IS jihadists, Kurdish PYD Архівавана 25 жніўня 2016 года.
  3. Turkish army-backed rebels advance inside Syria on ISIL
  4. Эрдоган: турецкая армия вошла в Сирию для свержения Асада(недаступная спасылка). Ведомости (29 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 30 лістапада 2016.
  5. Эрдоган объявил Асаду личную войну. Газета.Ru (30 лістапада 2016). Праверана 30 лістапада 2016.
  6. Глава МИД Сирии обсудит с властями Ирака действия Турции. РИА Новости (25 жніўня 2016). Праверана 7 верасня 2016.
  7. Турция атаковала север Ирака. Независимая газета (7 верасня 2016). Праверана 7 верасня 2016.
  8. «Путин поговорил с Эрдоганом после его заявления о свержении Асада» // Би-Би-Си, 1.12.2016
  9. Opposition groups are preparing to break into Jarabulus, northern Aleppo, from Turkey(недаступная спасылка). ARA News (20 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2016. Праверана 19 верасня 2019.
  10. Turkey Strikes Islamic State And Kurds In Syria. Sky News (23 жніўня 2016).
  11. Turkish jets bomb Daesh targets in Jarabulus. Trend News Agency (24 жніўня 2016).
  12. «Turkey, US-led coalition launch major operation in northern Syria».
  13. «Turkish-led forces capture first village in northern Syria» Архівавана 5 кастрычніка 2018.. al-Masdar News. 24 August 2016.
  14. Syria: Turkish-backed rebels 'seize' Jarablus from ISIL. Al Jazeera (25 жніўня 2016).
  15. «Syria war: Turkey kills 25 people in latest round of air strikes» // BBC News, 29.08.2016
  16. В Алеппо вошли турецкие танки // 3.09.2016
  17. "Генштаб Турции сообщил, что вертолет ВВС Сирии нанес удар по позициям ССА". РИА Новости. Праверана 2016-10-27.
  18. Асад скинул бочковые бомбы на протурецкие головы
  19. Турецкое наступление в Сирии
  20. Турция заявила об освобождении сирийского Эль-Баб от боевиков ИГ // news.liga.net
  21. Сирия новости 10 марта 22.30: боевики ИГ устроили казнь в Дейр эз-Зоре, «Ан-Нусра» сорвала перемирие в Хомсе Архівавана 12 сакавіка 2017.
  22. США продолжают в Сирии воздушную войну // Газета.ру, 23.06.2017
  23. В Сирии подбили первый турецкий танк Leopard 2 // tvzvezda.ru
  24. В Сирии подбиты ещё два немецких танка Leopard // РГ
  25. Разгром турецкого спецназа на севере Алеппо: террористы захватили новейшие танки «Леопард-2» // free-news.su
  26. "«Леопард-2» в Сирии горит не хуже «Абрамсов» в Ираке" [руская]. 2017-01-02. Праверана 2017-02-07.
  27. Syrien: Leopard-2-Verluste kratzen am deutschen Panzer-Mythos - WELT. DIE WELT. Праверана 7 лютага 2017.

Спасылкі правіць