Баі за Эс-Сухнэ (2017)
Баі за Эс-Сухнэ — бітва паміж урадавымі войскамі САР і баевікамі Ісламскай дзяржавы за горад Эс-Сухнэ ў правінцыі Хомс (Сірыя) — буйны аплот джыхадзістаў у рэгіёне. Горад з’яўляўся апошнім значным фарпостам баевікоў па кірунку да аточанага Дэйр-эз-Зора.
Баі за Эс-Сухнэ | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
Дата | 2 — 6 жніўня 2017 | ||
Месца | Эс-Сухнэ, Сірыя | ||
Вынік | Перамога сірыйскай арміі і саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
У выніку бітвы Узброеныя сілы САР усталявалі кантроль над Эс-Сухнэ і вышынямі вакол горада, а таксама адкрылі шлях на Дэйр-эз-Зор.
Перадумовы
правіць27 ліпеня 2017 года пачаліся баі паміж урадавымі войскамі і баевікамі ІДІЛ за нафтавое радовішча Шаер. Пасля паспяховага захопу радовішча ўрадавыя сілы пачалі атакі на навакольныя горад вышыні. Да 2 жніўня ўрадавыя сілы былі на адлегласці 700—800 метраў ад Эс-Сухнэ.
Баі
правіцьУ пачатку жніўня ўрадавыя войскі Сірыі, пры падтрымцы саюзных сіл, акружылі горад[1], але ў яго самога пакуль не ўвайшлі, таму баі вяліся на ўскраінах.
2 жніўня САА (Сірыйская Арабская Армія) дасягнула першых будынкаў у горадзе і працягнула баі ў ваколіцах Эс-Сухнэ. Камандаванне адзначыла, што планы па захопу горада на той момант былі перавыкананы.
3 жніўня ўрадавыя войскі захапілі фермы на поўдзень ад горада.
4 жніўня сірыйская армія ўгразла ў баях каля горада. За 2 км ад Эс-Сухнэ загінуў камандзір атрада Хезбалы ў правінцыі Хомс. Каля падкантрольнай ураду станцыі Наджанах выбухнула машына смяротніка ІДІЛ.
5 жніўня прайшлі напружаныя баі, у выніку якіх сірыйскія вайскоўцы ўсталявалі кантроль над 3 фермамі на захад ад горада, захапіла заходні і паўднёвы ўезд у яго, а таксама школу.
Раніцай 6 жніўня, маланкавым кідком, урадавыя войскі захапілі горад.
Зноскі
- ↑ Сирийская армия окружила крупнейший оплот ИГ в провинции Хомс // РИА Новости, 6 авг 2017