Баі пры Альбарасіне

Баі пры Альбарасіне — ваенны эпізод, які адбыўся падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў ліпені 1937 года. Перад бітвай пры Брунетэ рэспубліканская армія вырашае правесці шэраг аперацый, каб перашкодзіць прыбыцці войскаў нацыяналістаў у наваколлі Мадрыда. Адным з іх было наступленне на горад Альбарасін.

Баі пры Альбарасіне
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата з 5 ліпеня па 11 жніўня 1937
Месца Альбарасін, Арагон, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Бернабэ Лопес Кале Мігель Понтэ
Фернанада Барон
Сілы бакоў
8 000 чалавек 7 000 чалавек
Страты
невядома невядома

Планы і сілы бакоў правіць

Для атакі была прызначана 42-я дывізія з XIII армейскага корпуса, са штабам у населеным пункце Каньетэ. Мэта складалася ў тым, каб заваяваць Сьера-дэ-Альбарасін і ў выпадку поспеху працягнуць прасоўванне да ракі Хілока і гораду Тэруэль.

Наступленне рэспубліканцаў правіць

Хутка разгарнуўшыся на вышынях вакол горада, сілы 42-й рэспубліканскай дывізіі занялі пазіцыі для нападу на Альбарасін, у якім быў слабы гарнізон.

5 ліпеня 61-я брыгада прарвала пазіцыі ворага, а 7-га ўвечары ўвайшла ў горад, які быў захоплены хутка і амаль цалкам, за выключэннем двух ачагоў супраціву ў казармах грамадзянскай гвардыі і ў саборы.

З іншага боку, большая частка 59-й брыгады была накіравана на Хеа-дэ-Альбарасін для ўзмацнення пазіцый, у той час як 61-я брыгада накіравалася да Мантэрдэ, які яна ўзяла пад свой кантроль. Франкісты адступілі і занялі пазіцыі ў верхняй частцы Альбарасіна. Іх авіяцыя стала абстрэльваць надыходзячых рэспубліканцаў. Тыя спынілі наступленне і занялі абарону.

Гарады Селья, Вільяркемада і Санта-Эулалія-дэль-Кампа набылі ў тыя дні каштоўнасць як вароты ў Сьера-дэ-Альбарасін. На наступны дзень шматлікія падмацаванні нацыяналістаў былі сканцэнтраваны ў Селье, каб справіцца з рэспубліканскім прасоўваннем. Чыгуначны шлях дазваляў лёгка перамяшчаць войскі паміж Сарагосай, Калатаюдам і Тэруэлем.

Контрнаступленне нацыяналістаў правіць

9 ліпеня нацыяналістычныя войскі былі рэарганізаваны ў тры калоны пад камандаваннем генерала Мігеля Понтэ. Было вырашана нанесці контрудар і вярнуць страчаныя пазіцыі. Першая калона, якая складалася з штурмавых гвардзейцаў, адправілася з Санта-Эулаліі-дэль-Кампа, прасоўваючыся да Мантэрдэ-дэ-Альбарасін. Цэнтральная калона ішла прама з Сельі на Альбарасін з мэтай прарваць аблогу. Трэцяя калона наступала на поўдні, адваёўваючы масіў Кебрадас і адтуль атакуючы Арабаль-дэ-Альбарасін.

11 ліпеня рэспубліканскія войскі атрымалі загад захаваць свае пазіцыі ў Альбарасіне любой цаной і здушыць супраціў франкістаў, якія заставаліся без ежы і вады з 7-га чысла ў некаторых будынках горада

На працягу некалькіх дзён баі адбываліся ў розных частках Сьера-дэ-Альбарасін. 14 ліпеня войскі Понтэ прарвалі пазіцыі рэспубліканцаў і адбілі Альбарасін. Да 16 ліпеня нацыяналісты вярнулі ўсе пазіцыі, якія яны страцілі ў пачатку наступлення.

Вынікі правіць

Баі не паўплывалі ні на Арагонскі фронт, ні на бітву пры Брунетэ, хоць нацыяналісты прасунуліся на некалькі кіламетраў і да 11 жніўня захапілі некалькі рэспубліканскіх гарадкоў, умацаваўшы свае абарончыя пазіцыі на паўднёвым флангу ля Тэруэля. Гэты раён заставаўся даволі спакойным да канца вайны.

Спасылкі правіць

  • Ofensiva republicana sobre Albarracín [1]