Грамадзянская гвардыя (Іспанія)

Грамадзянская гвардыя (ісп.: Guardia Civil) — паліцэйскае ваенізаванае фарміраванне, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі. Нароўні з Нацыянальнай паліцыяй выконвае функцыі па ахове правапарадку, але, у адрозненне ад паліцыі, дзейнічае пераважна за межамі гарадоў[2].

Грамадзянская гвардыя
Kaserne Guardia Civil Segovia.jpg
Краіна
Уваходзіць у Law enforcement in Spain[d]
Тып жандармерыя[1] і паліцыя
Складаецца з
Знакі адрознення
Order of Saint Ferdinand Grand Cross of the Order of St. Raymond of Peñafort Necktie of the Civil Order of Alfonso X the Wise
Вядомыя камандзіры Ministry of the Interior[d] і Ministry of Defence[d]
Сайт guardiacivil.es(ісп.)(катал.)(галіс.)(баскск.)

ГісторыяПравіць

Грамадзянская гвардыя была створана ў 1844 годзе герцагам Франсіска дэ Аумада для барацьбы з атрадамі разбойнікаў, якія з’явіліся пасля Пірэнэйскіх войнаў з Напалеонам і наступных за імі ўнутраных канфліктаў[3].

Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Грамадзянская гвардыя ў асноўным ваявала супраць прыхільнікаў Другой Рэспублікі.

1 кастрычніка 2017 года атрады Грамадзянскай гвардыі былі прыменены падчас аперацыі па прадухіленні галасавання выбаршчыкаў у Каталоніі на рэферэндуме за незалежнасць, які быў раней абвешчаны па-за законам Канстытуцыйным судом Іспаніі[4]. У выніку беспарадкаў пацярпела больш за 900 чалавек, а гвардзейцаў абвінавацілі ў непрапарцыйным прымяненні сілы[5]. Тым не менш некаторыя крыніцы лічаць, што гвардзейцы прытрымліваліся літары закону і выконвалі загады ў дакладнай адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі.[6].

АбавязкіПравіць

У абавязкі Грамадзянскай гвардыі ўваходзіць:

  • забеспячэнне грамадскай бяспекі і падтрыманне грамадскага парадку (на зямлі, на вадзе і ў паветры);
  • забеспячэнне назірання, кантролю і абароны грамадскіх месцаў і аб’ектаў;
  • прадухіленне злачынстваў;
  • арганізацыя фіскальнай абароны іспанскай дзяржавы ад праяў кантрабанды і махлярства (памежны паліцэйскі кантроль, мытны кантроль, выяўленне сетак і каналаў нелегальнай іміграцыі і г. п.);
  • забеспячэнне парадку і бяспекі на міжгародніх аўтамабільных магістралях;
  • аказанне садзейнічання, і арганізацыя дапамогі і абароны грамадзянскага насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый (катастроф);
  • аказанне садзейнічання судовай паліцыі, судовым трыбуналам і супрацоўніцтва з пракурорскімі органамі ў расследаванні злачынстваў, затрыманні падазраваных асоб, падрыхтоўцы тэхнічных паліцэйскіх справаздач, збор сведкавых паказанняў і абарона сведак;
  • збор і аналіз інфармацыі, якая мае дачыненне да грамадскай бяспекі, у асаблівасці, — да арганізацыі тэрарыстычнай дзейнасці;
  • арганізацыя транспартнага перамяшчэння зняволеных, арыштаваных і сведкаў;
  • ахова зброі і выбуховых рэчываў.

Адрозненні паміж гвардыяй і паліцыяйПравіць

З тэрытарыяльнага пункту гледжання, зонай адказнасці нацыянальнай паліцыі Іспаніі з’яўляюцца буйныя гарады, а Грамадзянская гвардыя адказвае за астатнюю тэрыторыю краіны і мора.

З функцыянальнага пункту гледжання, нацыянальная паліцыя кантралюе міграцыйныя органы, выдачу засведчвальных дакументаў, пашпартоў, азартны бізнес, а таксама прыватную бяспеку. У кампентэнцыю Грамадзянскай гвардыі ўваходзяць пытанні кантролю за абарачэннем зброі і выбуховых рэчываў, кантрабанды, шляхоў зносін, рэгуляванне партоў і аэрапортаў[7].

У адрозненне ад звычайных іспанскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, якія могуць здымаць кватэры і жыць у іх з сем’ямі, грамадзянскія гвардзейцы пазбаўлены такога права і ўвесь час жывуць у казармах, якіх сёння па ўсёй Іспаніі налічваецца больш за 3 тыс.[3]. Такі стан спраў выклікае шматлікія пратэсты з боку некаторых гвардзейцаў[8], якія бачаць у гэтым парушэнне сваіх агульнаграмадзянскіх правоў.

Форма і сімволікаПравіць

Грамадзянскія гвардзейцы носяць асаблівую форму зялёнага колеру, а на афіцыйных мерапрыемствах — гістарычны галаўны ўбор: чорную лакіраваную трыкутку «трыкорніа», якая з’яўляецца сімвалам гвардыі. Пры нясенні паўсядзённай службы выкарыстоўваюцца зручнейшыя фуражкі з казырком.

ГалерэяПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць