Беатрыс Кастыльская (1242—1303)

Беатрыс Кастыльская (ісп.: Beatriz de Castilla y Guzmán, парт.: Beatriz de Gusmão e Castela, 1242 або 1244, Сарагоса — 27 кастрычніка 1303) — каралева Партугаліі.

Беатрыс Кастыльская
Rainha D. Beatriz de Castela I.jpg
Royal Coat of Arms of the Crown of Castile (1230-1284).svg
 
Нараджэнне 1242[1][2][3]
Смерць 27 кастрычніка 1303(1303-10-27)[4]
Пахаванне
Дынастыя Бургундская дынастыя[d]
Бацька Альфонса X Кастыльскі
Маці Маёр Хільен дэ Гусман[d]
Муж Афонсу III
Дзеці Бранка Партугальская[d], Дыніш I[d], Альфонсу Партугальскі[d], Санша Партугальская[d], Марыя Партугальская[d], Канстанса Партугальская[d], Фернанду Партугальскі[d] і Вісенты Партугальскі[d]
Надмагілле каралевы

БіяграфіяПравіць

Беатрыс была пабочнай дачкой караля Кастыліі Альфонса X ад яго палюбоўніцы Маёр Гільен дэ Гусман, сеньёры дэ Алькасер. Калі яна была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яе траюрадны дзед Афонсу III пагадзіўся жаніцца на незаконнанароджанай, калі па дасягненні іх першым дзіцем сямігадовага ўзросту Кастылія перадасць Партугаліі Алгарві. Неўзабаве Афонсу развёўся з Мацільдай дэ Дамартэн, і ў 1253 годзе вяселле было згуляная. У Партугаліі юная каралева карысталася прыбыткамі ад гарадоў Торэш-Новаш і Аленкер.

Калі старэйшае дзіця Беатрыс дасягнуў умоўленага ўзросту, Альфонса заўпарціўся, бо гэта была дзяўчынка, але ў выніку прызначыў спадчыннікам Алгарві ўнука Дыніша з чарговай умовай — Афонсу павінен быў падтрымаць кастыльскага караля ў вайне і прывесці пяцьдзясят рыцараў.

У 1263 годзе, ужо пасля смерці Мацільды, шлюб Афонсу і Беатрыс быў прызнаны Папай Урбанам IV.

У 1267 годзе быў складзены дагавор у Бадахасе, па якім мяжа Партугаліі і Кастыліі ўстанаўлівалася па рацэ Гвадыяна, так што мэта шлюбу была дасягнута.

Заўдавеўшы, Беатрыс засталася пры партугальскім двары на правах каралевы-маці. Пахавана ў манастыры Алкабаса.

ДзеціПравіць

Зноскі

  1. Beatrice of Castile // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Beatriz of Castile // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Beatriz Alfonso de Castilla // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pas L. v. Beatriz of Castile // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713