БелДжы
«БелДжы» — беларуска-кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная ў 2011 годзе. Інвестары, станам на 2023 год — Рэспубліка Беларусь, Zhejiang Jirun Automobile Co (уваходзіць у Zhejiang Geely Holding Group), CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment Co[1][2].
«БелДжы» | |
---|---|
![]() | |
| |
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 23 снежня 2011 |
Заснавальнікі | «БелАЗ», «Geely Automobile», «БАТЭ» |
Размяшчэнне | Барысаў, Мінская вобласць, Беларусь |
Ключавыя постаці | Генадзь Свідзерскі |
Галіна | аўтамабілебудаванне |
Прадукцыя | легкавыя аўтамабілі |
Матчына кампанія | Zhejiang Geely Holding Group |
Сайт | www.belgee.by |
Гісторыя Правіць
СЗАТ «БелДжы» зарэгістраваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам 23 снежня 2011 года[3]. Інвестары — ААТ БелАЗ (Беларусь, 50 % акцый), Geely (Кітай, 32,5 %) і ААТ БАТЭ (Беларусь, 17,5 %). 30 снежня 2011 года прадпрыемства зарэгістравана як рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны «Мінск»[4].
Зборка аўтамабіляў наладжаная на арандаваных плошчах барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»[5]. Першыя мадэлі «Geely SC7» былі сабраны ў лютым 2013 года[6]. З кастрычніка 2013 плануецца з’яўленне ў продажы красовера «Geely Emgrand X7»[7]. Колькасць супрацоўнікаў складала 128 чалавек[8]. У 2013 годзе на прадпрыемстве сабралі каля 2,5 тыс. аўтамабіляў[9].
У сакавіку 2015 года пачалося будаўніцтва новага завода для вытворчасці поўнага цыклу. 17 лістапада 2017 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё і з канвеера сышоў першы аўтамабіль[10].
Вытворчасць Правіць
На тэрыторыі плошчай 118 га размешчаныя цэхі зваркі, афарбоўкі і зборкі. Цэх зваркі складаецца з лініі маторнага адсека (ручная лінія, дзе зварваецца пярэдні ланжэрон), лініі падлогі (зварваюцца элементы падлогі), галоўнай зварачнай лініі і лініі рэгулявання. Цэх зборкі складаецца з лініі інтэр’ера, лініі шасі і лініі фінішнай зборкі. Магутнасць пры рэжыме работы ў адну змену — 30 тысяч машын[11].
- Geely SC7 (2013—2016)
- Geely Emgrand X7 (2013—2021)
- Geely LC-Cross (2014—2017)
- Geely Emagrand GT (2016—2017)
- Geely Emgrand 7 (2018—2020)
- Geely Atlas (2017[10]—2021[11])
- Geely GS (2021[12])
Станам на лістапад 2021 года на заводзе выпускаюцца Geely Coolray і Atlas Pro, а таксама вядзецца буйнавузлавая зборка Tugella[11].
Зноскі
- ↑ Акцыянеры СЗАТ «БелДжы»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2023. Праверана 3 ліпеня 2023.
- ↑ Беларуска-кітайскае «БелДжы» ў 2022 годзе скараціла выпуск аўтамабіляў Geely на 17 %
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2015. Праверана 8 лістапада 2014.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
- ↑ Кошт завода па вытворчасці кітайскіх Geely павялічыцца, а з чэрвеня пачнецца продаж аўто ў Расію . Інфармацыйны рэгіянальны партал «Барысаў». Праверана 18 верасня 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Belgee. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
- ↑ «Каждые четыре минуты с конвейера сходит автомобиль». Как идут дела на заводе Geely? (руск.). av.by (29 мая 2019). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ У Беларусі з'явіўся народны аўтамабіль уласнай зборкі - Лукашэнка . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (5 мая 2014). Праверана 6 мая 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ а б С конвейера завода “БелДжи” под Борисовом сошел первый GeelyAtlas NL3 (руск.). adt.by (17 лістапада 2017). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ а б в «Либо выпускать меньше Coolray, либо убирать GS». Директор «БелДжи» рассказал о нюансах производства Geely (руск.). av.by (4 лістапада 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Geely GS покидает Беларусь. Дилеры распродают остатки (руск.). av.by (12 кастрычніка 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
Спасылкі Правіць
- Афіцыйная старонка (руск.)
- «Сегодня Geely, а завтра хоть Volvo или BMW». Как устроен первый белорусский завод-гигант «БелДжи» (руск.). av.by (12 мая 2017). Праверана 6 лістапада 2021.
- Geely продолжают выпускать. Что изменилось на заводе «БелДжи» за год? (руск.). av.by (17 верасня 2018). Праверана 6 лістапада 2021.