Белабрухі свіргуль

Белабрухі свіргуль (Tachymarptis melba) — птушка атрада свіргулепадобных.

Белабрухі свіргуль
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tachymarptis melba Linnaeus, 1758

Сінонімы
Apus melba
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  693134
NCBI  670359

Апісанне правіць

Даўжыня цела 20-24 см, размах крылаў 50-60 см. Сілуэтам падобны да чорнага свіргуля, але большы, з белым брухам і горлам, астатнія часткі цела цёмна-карычневыя. У планіруючым палёце апускае крылы ўніз. Голас: гучны прарэзлівы свіст, які ўзвышаецца і ападае.

Пашырэнне правіць

Насяляе групы скал паблізу адкрытых тэрыторый, скалістыя абрывы (звычайна ў раёне ўзбярэжжаў), а таксама будынкі.

Многа ізаляваных папуляцый у Еўропе і Афрыцы вакол Міжземнага мора, гняздуе ад Блізкага Усходу і Малой Азіі ўздоўж Персідскага заліва да Індыі, насяляе Егіпет, паўночна-заходняе ўзбярэжжы Афрыкі і Канарскія а-вы.

Пералётны. Залятае на поўнач ад межаў гнездавога арэала. Адзначаны ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нарвегіі, Швецыі і Венгрыі. На Беларусі першая рэгістрацыя 4 красавіка 2013 года ў Мінску[1]. Месца зімовак — Паўднёвая Афрыка.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуе часцей за ўсё ў калоніях, робіць гнёзды ў шчылінах абрывістых скал (радзей у шчылінах пабудоў і пад павецямі), матрац з дробных і сухіх наземных раслін, а таксама шэрсці, воўны і пёраў, злепленых слінай.

Яйкі (2-3, часам 1-4), выразна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя.

Падвіды правіць

  • A. p. illyricus — Паўднёвая Еўропа;
  • A. p. brehmorum — Паўднёвы захад Еўропы і Паўночная Афрыка;
  • A. p. pallidus — Егіпет.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.