Даўгакрылыя

(Пасля перасылкі з Apodiformes)

Даўгакрылыя, стрыжападобныя (Apodiformes) — атрад птушак. 3 сямействы: стрыжы, калібры, чубатыя стрыжы (Hemiprochidae). Больш за 420 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў тропіках. На Беларусі трапляецца стрыж чорны (Apus apus).

Даўгакрылыя
Rubythroathummer65.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177993
NCBI  8892
EOL  8020
FW  39417

Маса 1,6—140 г. Крылы доўгія і вузкія з пакарочанай плечавой косцю і кароткімі другараднымі махавымі пер’ямі, што забяспечвае хуткі манеўраны палёт. Большую частку дня праводзяць у паветры, на зямлі бездапаможныя, узляцець з роўнай паверхні не могуць. Тэмпература цела часова зніжаецца і птушкі ўпадаюць у здранцвенне. Нясуць 1-6 яек.

Зноскі

ЛітаратураПравіць