Чорны свіргуль

(Пасля перасылкі з Стрыж чорны)

Чорны свіргуль, таксама Чорны стрыж, народная назва Шкурат[1] (Apus apus) — невялікая птушка роду беражанак, сямейства свіргуліныя.

Чорны свіргуль
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apus apus Linnaeus, 1758

Сінонімы
Hirundo apus
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178010
NCBI  8895
EOL  1046068
FW  369020

Агульная характарыстыка правіць

Чорны свіргуль дасягае ў даўжыню 18 см, размах крылаў — 40 см, даўжыня крыла 17 см, хваста 8 см. Маса да 110 г. Крылы доўгія, серпападобныя. Хвост вільчаты, апярэнне цёмна-бурага колеру з зеленаватым металічным адценнем. Падбародак і горла ўпрыгожаны белай плямай; вочы цёмна-бурыя, дзюба чорная, ногі светла-бурыя. Пальцы ўчэпістыя, з доўгімі кіпцюрамі, усе 4 накіраваны наперад. Паміж самцом і самкай у апярэнні адрозненняў няма, але птушаняты трохі святлейшыя за дарослых свіргулёў, у маладых светлая аблямоўка пёраў. Голас — вісклівае рэзкае «взз-взз».

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Арэал: ад Еўропы да Цэнтральнай Азіі, Малая Азія, паўночна-заходняя Афрыка. Засяляе высокія будынкі ў гарадах, руіны, скалы са шчылінамі ў сонечных месцах, марскія скалы, пячоры, старыя лясы (перш за ўсё, сасновыя), трапляецца на ўзлесках, каля высечак, у зрэджаных лясах з дуплістымі дрэвамі. На Каўказе даходзіць да 2225 м над у.м. На Беларусі звычайны від.

Пералётны. Месца зімовак: Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар.

Асаблівасці біялогіі правіць

Палёт вельмі хуткі, імклівы, манеўраны, з частымі ўзмахамі крылаў, часам з выдаваннем пiсклівых гукаў. Кормяцца насякомымі на ляту. Ніколі не садзіцца на галіны або зямлю.

Гняздо звычайна ў дыфузнай калоніі; у шчылінах сцен, пад парапетамі, дахамі, у дуплах, можа карыстацца гнездавымі скрынкамі. Плоскі матрац з сухой травы, саломы, моху і пёраў, перакладзеных валоссем, шэрсцю, воўнай, раслінным пухам, ватай, паперкамі, ніткамі і да т.п. Усё гэта злепленае слінай.

 
Яйкі

Яйкі (2-3, часам 1-4) эліптычныя, вельмі падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 25 х 16 мм. Наседжвае самка і самец 11-18 сутак у залежнасці ад надвор’я. Калі вельмі мала корму, перастаюць наседжваць або выкідваюць з гнязда амаль што наседжаныя яйцы. Птушаняты пасля вылуплівання здольныя пры галаданні зніжаць тэмпературу цела да 20 °C і ўпадаць у здранцвенне на 9-12 сутак. Дарослыя птушкі пры гэтым адлятаюць у месцы, дзе ёсць корм, на адлеглаць да 40-70 км. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 35-39 сутак і адразу вядуць самастойны спосаб жыцця.

Падвіды правіць

  • A. a. apus — Еўропа праз Азію на ўсход да воз. Байкал, паўночна-заходняя Афрыка;
  • A. a. pekinensis — ад Ірана праз Казахстан, паўднёвыя Гімалаі, Манголію да паўночнага Кітая і Маньчжурыі.

Зноскі

  1. Чорны стрыж, Шкурат/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.215

Літаратура правіць