Белае (возера, Ушацкі раён, басейн Заходняй Дзвіны)

Бе́лае, Бельскае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, у міжрэччы рэк Выдрыца і Ладасна, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Белае.

Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,1[1] м
Даўжыня 2,12 км
Шырыня 0,93 км
Плошча 1,52 км²
Аб’ём 0,00634 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,65 км
Найбольшая глыбіня 21 м
Сярэдняя глыбіня 4,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 20,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 1,52 км². Даўжыня 2,12 км, найбольшая шырыня 0,93 км, даўжыня берагавой лініі 6,65 км. Найбольшая глыбіня 21 м, сярэдняя 4,2 м. Аб'ём вады ў возеры 6,34 млн м³. Плошча вадазбору 20,5 км³.
Катлавіна возера складаецца з 2-х плёсаў. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—9 м, у паўночнай частцы возера — 12—16 м. Берагі высокія, паўднёвыя сплавінныя, паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе мае шырыню да 100 м, пясчанае да глыбіні 0,5—1,5 м. Астатнюю частку дна высцілае сапрапель. Расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 25—100 м ад берага возера. На поўдні ў возера ўпадае ручай, злучаны з сеткай меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 123. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць