Белакапытнік (род раслін)

род раслін

Белакапытнік[4][5] (Petasítes) — род шматгадовых траў сямейства астравых (Asteraceae), які аб’ядноўвае каля дваццаці відаў.

Белакапытнік

Белакапытнік гібрыдны (Petasites hybridus), агульны выгляд квітнеючай расліны.
Хайлігенграбе, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Petasites Mill. (1754)

Тыпавы від
Petasites major Mill. (1768) = Petasites hybridus (L.) G.Gaertn., B.Mey. & Scherb. (1801)[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36053
NCBI  56018
EOL  59514
GRIN  g:9153
IPNI  329075-2

Батанічнае апісанне правіць

Усе віды квітнеюць ранняй вясной (пасля раставання снегу, а ў рэгіёнах са станоўчымі зімовымі тэмпературамі — у студзені-сакавіку), яшчэ да з’яўлення характэрных для белакапытніка прыкаранёвага сэрцападобнага або пупышкападобнага лісця на доўгіх хвосціках (часам — адначасова са з’яўленнем лісця). Некаторыя віды белакапытніка — двудомныя расліны, г. зн. мужчынскія і жаночыя кветкі размяшчаюцца на розных раслінах.

Арэал правіць

Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх раёнах Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам, асобныя віды даходзяць да субарктычнай зоны. Расце белакапытнік звычайна ў сырых месцах, па берагах вадаёмаў.

Віды правіць

Розныя крыніцы даюць розны аб'ём роду. Паводле базы даных The Plant List, род складаецца з 17 відаў[6]:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Некаторыя віды белакапытніка выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, а таксама як сыравіна для лекавых прэпаратаў у навуковай медыцыне. Маладыя пабегі Petasites japonicus знаходзяць выкарыстанне ў японскай кухні. Белакапытнік культывуюць і як садовую расліну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Вибе Е. И. Конспект трибы Senecioneae Cass. (Asteraceae) у Сібіры // Turczaninowia : журнал. — 2000. — № 3(4). — С. 58—63. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. — УДК 581.9 (571.1/5) : 582.998 (Праверана 3 мая 2010)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Напісанне Белакапытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.386
  6. Petasites: інфармацыя ў базе даных The Plant List (2010, Version 1). (англ.) (Праверана 6 красавіка 2012)

Спасылкі правіць

  • Белокопытник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)