Беларускае (Паўночна-Каўказскае) студэнцкае зямляцтва
Беларускае (Паўночна-Каўказскае) студэнцкае зямляцтва ў Растове-на-Доне. Існавала ў 1927 пры Паўночна-Каўказскім універсітэце (Растоў-на-Доне). Заснавана на агульным сходзе 27 лютага.
Мэта: культурна-асветная дзейнасць сярод беларускага студэнцтва і матэрыяльная дапамога сябрам зямляцтва. Аб'ядноўвала студэнтаў-беларусаў медыцынскага, педагагічнага, эканамічнага факультэтаў (24 чал.).
Старшыня праўленя Ц. Селіванаў, сакратар А. Жэбрун, актывісты М. Кавалёў, Г. Саланевіч, А. Шэўчык і інш. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (Мінск), атрымлівала грашовыя датацыі ад Народнага камісарыята асветы БССР. Пашырала сярод беларускіх студэнтаў перыядычныя выданні БССР.
Літаратура
правіць- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае (Паўночна-Каўказскае) студэнцкае зямляцтва / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 356.