Беларуская валютна-фондавая біржа

Беларуская валютна-фондавая біржа (поўная назва Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа») — біржа Рэспублікі Беларусь, на пляцоўках якой праводзіцца гандаль па трох асноўных сегментах фінансавага рынка: валютнаму, фондаваму і тэрміноваму. Біржа была створана ў 1998 годзе ў выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 366 «Пра ўдасканаленне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання рынка каштоўных папер». Заснавальнікамі біржы сталі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь і шэраг буйных банкаў Рэспублікі Беларусь.

Беларуская валютна-фондавая біржа
Размяшчэнне Мінск, Рэспубліка Беларусь
Год заснавання 1998
Валюта Беларускі рубель
Афіцыйны сайт www.bcse.by

Вышэйшым органам кіравання біржы з'яўляецца Агульны сход акцыянераў. У састаў акцыянераў біржы, акрамя заснавальнікаў уваходзяць банкі, брокерска-дылерскія кампаніі рэспублікі і інш. Кіраўніцтва дзейнасцю біржы ў перыяд паміж Агульным сходам акцыянераў ажыццяўляецца Наглядальным саветам.

Акрамя арганізацыі гандлю, біржа выконвае функцыі разліковага дэпазітара на біржавым рынку недзяржаўных каштоўных папер, функцыі аператара разлікова-клірынгавай сістэмы па ўсіх відах каштоўных папер і інструментам тэрміновага рынка, а таксама ажыццяўляе рэгістрацыю здзелак, заключаных на пазабіржавым рынку з каштоўнымі паперамі акцыянерных таварыстваў.

Спасылкі правіць

Афіцыйны сайт Беларускай валютна-фондавай біржы Архівавана 31 кастрычніка 2007.