Беларуская маладзёжная (газета)
Беларуская маладзёжная (1994—2002) — беларуская газета, дадатак да аднайменнай радыёстанцыі.
«Беларуская маладзёжная» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 1994 |
Спыненне публікацый | 2002 |
Зарэгістраваная ў сакавіку 1994 года. У ёй друкаваліся расшыфроўкі размоў на радыё, анонсы эфіраў і ўсё, што не змяшчалася ў радыёфармат. Калі радыёстанцыю зачынілі, газета засталася[1].
Галоўны рэдактар — Таццяна Мельнічук.
Традыцыйны фармат — 8 старонак А3.
Газета асвятляла нараджэнне і развіццё палітычнай апазіцыі сярэдзіны-канца 1990-х, дзейнасць незарэгістраваных маладзёжных аб’яднанняў з усіх бакоў палітычнага спектру, сачыла за развіццём і актуальным станам альтэрнатыўнай маладзёжнай культуры Беларусі.
З 1995 па 1998 рэдакцыя газеты праводзіла у Мінску вулічны рок-фэст «Купалле з Беларускай маладзёжнай».
Апошні нумар выйшаў у чэрвені 2002 года. У кастрычніку 2003 года пасведчанне аб рэгістрацыі было адклікана міністэрствам інфармацыі РБ.
Зноскі
- ↑ Закрываецца радыёстанцыя «Беларуская маладзёжная» Архівавана 17 красавіка 2020., 90s.by